Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры спорту 35 краін запатрабавалі прыпыніць сяброўства Беларусі і Расеі ў спартыўных арганізацыях


Ілюстрацыйнае фота. Беларуская дэлегацыя на зімовых Алімпійскіх гульных у Пэкіне, 4 лютага 2022 году
Ілюстрацыйнае фота. Беларуская дэлегацыя на зімовых Алімпійскіх гульных у Пэкіне, 4 лютага 2022 году

Кіраўнікі спартыўных ведамстваў 35 краін падпісалі сумесную заяву з патрабаваньнямі прыпыніць сяброўства Расеі і Беларусі ў спартыўных арганізацыях і забараніць трансьляцыі міжнародных спаборніцтваў у гэтых краінах.

Тэкст заявы апублікаваны на сайце Міністэрства спорту і турызму Польшчы. Яе падпісалі 25 краінаў Эўразьвязу, а таксама міністры з Аўстралія, Вялікая Брытанія, ЗША, Ісьляндыя, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Новая Зэляндыя, Паўднёвая Карэя, Японія. Дакумэнт не падтрымалі Баўгарыя, Вугоршчына і Швайцарыя.

У заяве яны патрабуюць:

  • прыпыніць сяброўства спартыўных фэдэрацый Расеі і Беларусі ў якасьці чальцоў міжнародных спартовых фэдэрацый,
  • адхіліць прадстаўнікоў Расеі і Беларусі, у тым ліку дзяржаўных службоўцаў, ад уплывовых пасадаў у міжнародных спартыўных фэдэрацыях, уключаючы праўленьні і арганізацыйныя камітэты;
  • прыпыніць тэлевізійныя трансьляцыі міжнародных спартыўных падзей на тэрыторыях Расеі і Беларусі,
  • у выпадку прыняцьця арганізацыямі спартыўных мерапрыемстваў рашэньня аб допуску да ўдзелу беларускіх і расейскіх спартоўцаў — забараніць выкарыстаньне дзяржаўнай сымболікі гэтых краін.

Рашэньне прынятае ў сувязі з вайной Расеі супраць Украіны, якую падтрымліваюць беларускія ўлады, і якая «зьяўляецца несправакаванай, неапраўданай і разбурае міжнародныя абавязацельствы Расеі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG