Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўрову прысвоілі званьне ганаровага прафэсара БДУ. Аліеў, Назарбаеў, Матвіенка — хто яшчэ мае гэты тытул

Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Дыплём аб прысваеньні званьня і прафэсарскую мантыю міністру замежных спраў Расеі Сяргею Лаўрову ўручыў рэктар БДУ Андрэй Кароль, паведамлюць дзяржаўныя СМІ.

Цырымонія адбылася сёньня на сустрэчы расейскага дыплямата са студэнтамі ВНУ.

За якія заслугі Лаўрову прысвоілі званьне ганаровага прафэсара Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, не паведамляецца.

Паводле sb.by, званьнем «Ганаровы прафэсар БДУ» Сяргей Лаўроў уганараваны за«вялікі асабісты ўнёсак ва ўмацаваньне і разьвіцьцё ўсебаковых дружалюбных адносінаў паміж Беларусьсю і Расеяй».

У сьпісе ганаровых дактароў і прафэсараў БДУ цяпер (без Лаўрова) 32 прозьвішчы. Цікава, што, акрамя прафэсараў і дактароў унівэрсытэтаў і акадэмій навук розных краін, такое званьне атрымалі, напрыклад:

  • прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў (2000),
  • прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў (2009),
  • прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедаў (2012),
  • прэзыдэнт Індыі Пранаб Кумар Мукерджы (2015),
  • мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, доктар багаслоўя Кірыл Вахрамееў (1993),
  • старшыня Савету Фэдэрацыі РФ Валянціна Матвіенка (2012),
  • міністар замежных спраў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нкасазана Клэрыс Дламіні-Зума (2007),
  • мітрапаліт Швайцарскі і Экзарх усяе Эўропы Папандрэу Дамаскін (1998),
  • міністар нацыянальнай палітыкі РФ Рамазан Абдулатыпаў (1999),
  • народныя пісьменьнікі Беларусі Рыгор Барадулін (1993) і Іван Чыгрынаў (1995).

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў прыляцеў у Беларусь з нагоды 30-годзьдзя дыпляматычных адносінаў дзьвюх краін. Учора 30 чэрвеня ў Менску ён правёў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

У той жа дзень ў Горадні стартаваў 9-ы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. На яго меўся прыехаць прэзыдэнт Расеі Пуцін, аднак потым ён памяняў сваё рашэньне. Лукашэнка паразмаўляе зь ім толькі па відэасувязі.

Трактары, БелАЗы, чучалы ваўкоў і кабаноў. Што пакажуць на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі

Побач зь Леніным паставілі БелАЗы 
1/12 Побач зь Леніным паставілі БелАЗы 
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
2/12

Плошча Тызэнгаўза застаўленая прадукцыяй заводаў сельскагаспадарчай тэхнікі
3/12 Плошча Тызэнгаўза застаўленая прадукцыяй заводаў сельскагаспадарчай тэхнікі
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
На Савецкай плошчы пройдзе выстава народнай гаспадаркі і промыслаў
4/12 На Савецкай плошчы пройдзе выстава народнай гаспадаркі і промыслаў
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
Чучалы кабана і ваўка таксама на выставе дасягненьняў народнай гаспадаркі
5/12 Чучалы кабана і ваўка таксама на выставе дасягненьняў народнай гаспадаркі
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
А так на Савецкай плошчы выглядае супрацоўнік Нацыянальнага парку «Белавеская пушча
6/12 А так на Савецкай плошчы выглядае супрацоўнік Нацыянальнага парку «Белавеская пушча
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
7/12

Так выглядае помнік савецкаму салдату
8/12 Так выглядае помнік савецкаму салдату
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
На Савецкай плошчы разьвесілі шмат расейскіх сьцягоў
9/12 На Савецкай плошчы разьвесілі шмат расейскіх сьцягоў
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
10/12

Афіцыйны банэр Форуму
11/12 Афіцыйны банэр Форуму
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
Вуліцы Дзяржынскага і Сацыялістычная падчас падрыхтоўкі да Форуму
12/12 Вуліцы Дзяржынскага і Сацыялістычная падчас падрыхтоўкі да Форуму
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
Previous slide
Next slide
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG