Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Ня трэба енчыць, што Пуцін захапіў Беларусь. У нас узгодненая палітыка»

Аляксандар Лукашэнка і Сяргей Лаўроў, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 30 чэрвеня ў Менску сустрэўся зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым. Той прыляцеў адзначаць 30-годзьдзе дыпляматычных адносін дзьвюх краін.

Лукашэнка выказаў надзею, што Лаўроў будзе згодны з тым, што ніякая інкарпарацыя не патрэбна.

«Думаю, вы падтрымаеце гэтую ідэю. Упэўнены, што падтрымаеце. Мы не настолькі дурныя, каб кагосьці інкарпараваць, як на Захадзе кажуць, ці ўключаць у склад ці Беларусі Расею, ці Расеі Беларусь. Мы дастаткова разумныя, каб дзьве незалежныя дзяржавы маглі выбудаваць такую канструкцыю нашых адносін, што пазайздросьцяць у сьвеце і іншыя. Мы да гэтага ідзём, рухаемся», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што ўвесь час чуе галасы аб паглынаньні Беларусі, але гэтага не адбываецца.

«Я ўвесь час чую: заўтра паглынаньне, заўтра інкарпарацыя... 30 гадоў прайшло. Не інкарпаравалі, не паглынулі, нічога не павезьлі. А калі ўжо шчыра, то мы ад Расеі атрымліваем усё тое, што трэба сувэрэннай незалежнай дзяржаве. Так, былі ў нас розныя часы. Мы і спрачаліся, як блізкія людзі».

«Ня трэба енчыць і крычаць, што Пуцін захапіў Беларусь, што хоча, тое і робіць. У нас разумная і ўзгодненая палітыка дзьвюх сувэрэнных дзяржаваў, за якую адказваюць Лаўроў і Макей», — сказаў Лукашэнка.

«Пад кіраўніцтвам вярхоўных галоўнакамандуючых», — дадаў Лаўроў.

«Але вы нам раіце. Але гэта не здымае з нас адказнасьці», — удакладніў Лукашэнка.

Сустрэча адбываецца ў Менску, а ў Горадні 30 чэрвеня стартаваў 9-ы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. На яго меўся прыехаць прэзыдэнт Расеі Пуцін, аднак затым памяняў сваё рашэньне. Лукашэнка паразмаўляе зь ім толькі па відэасувязі.

Трактары, БелАЗы, чучалы ваўкоў і кабаноў. Што пакажуць на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі

Побач зь Леніным паставілі БелАЗы 
1/12 Побач зь Леніным паставілі БелАЗы 
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
2/12

Плошча Тызэнгаўза застаўленая прадукцыяй заводаў сельскагаспадарчай тэхнікі
3/12 Плошча Тызэнгаўза застаўленая прадукцыяй заводаў сельскагаспадарчай тэхнікі
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
На Савецкай плошчы пройдзе выстава народнай гаспадаркі і промыслаў
4/12 На Савецкай плошчы пройдзе выстава народнай гаспадаркі і промыслаў
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
Чучалы кабана і ваўка таксама на выставе дасягненьняў народнай гаспадаркі
5/12 Чучалы кабана і ваўка таксама на выставе дасягненьняў народнай гаспадаркі
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
А так на Савецкай плошчы выглядае супрацоўнік Нацыянальнага парку «Белавеская пушча
6/12 А так на Савецкай плошчы выглядае супрацоўнік Нацыянальнага парку «Белавеская пушча
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
7/12

Так выглядае помнік савецкаму салдату
8/12 Так выглядае помнік савецкаму салдату
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
На Савецкай плошчы разьвесілі шмат расейскіх сьцягоў
9/12 На Савецкай плошчы разьвесілі шмат расейскіх сьцягоў
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
10/12

Афіцыйны банэр Форуму
11/12 Афіцыйны банэр Форуму
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
Вуліцы Дзяржынскага і Сацыялістычная падчас падрыхтоўкі да Форуму
12/12 Вуліцы Дзяржынскага і Сацыялістычная падчас падрыхтоўкі да Форуму
З 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Горадні пройдзе IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Напярэдадні Форуму Свабода паглядзела, як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства.
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG