Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі самараспусьціўся Кнэсэт. Краіну зноў чакаюць выбары


Яір Лапід (зьлева) і Нафталі Бэнэт
Яір Лапід (зьлева) і Нафталі Бэнэт

Парлямэнт Ізраіля (Кнэсэт) у другім і трэцім чытаньнях ухваліў законапраект аб самароспуску. Датэрміновыя парлямэнцкія выбары адбудуцца 1 лістапада. Яны стануць пятымі за апошнія тры гады.

Пасьля канчатковага зацьвярджэньня дакумэнта Кнэсэт 24-га скліканьня аб’яўляецца распушчаным. Пасада прэмʼер-міністра, паводле кааліцыйнай дамовы, пяройдзе ад Нафталі Бэнэта да кіраўніка МЗС Яіра Лапіда. Ён стане 14-м кіраўніком дзяржавы і будзе кіраваць урадам да правядзеньня новых парлямэнцкіх выбараў.

Трэцяга ліпеня Лапід правядзе першае паседжаньне ў якасьці прэмʼер-міністра.

Бэнэт і Лапід абвясьцілі аб рашэньні распусьціць Кнэсэт 20 чэрвеня на фоне ўзьніклага ў краіне палітычнага тупіку. Кааліцыя з васьмі партый не змагла дамовіцца ў прынцыповым пытаньні — аб падаўжэньні дзеяньня дакумэнта, паводле якога габрэйскія селішчы на Заходнім беразе жывуць па законах Ізраілю, а не Палестынскай аўтаноміі.

За падаўжэньне адмаўляліся галасаваць дэпутаты-арабы, якія ўваходзяць у кааліцыю. Для Бэнэта і іншых партнэраў па ўрадзе гэта было прынцыповае пытаньне.

Паводле апошніх зьвестак, апазыцыйная партыя «Лікуд», лідэрам якой зьяўляецца былы прэмʼер-міністар Біньямін Нэтаньягу, займае лідэрскія пазыцыі. Нэтаньягу знаходзіцца пад судом па абвінавачаньні ў карупцыі, але ён разьлічвае сфарміраваць новы ўрад. Урад Бэнэта экс-прэмʼер назваў самым правальным у гісторыі Ізраіля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG