Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі заснавальнікаў кампаніі, якая пастаўляе кампутарную тэхніку. Хочуць выкупу

Як стала вядома «Нашай Ніве», затрымалі частку бэнэфіцыяраў кампаніі «Ксорэкс», аднаго з найбольшых пастаўнікоў кампутарнай тэхнікі ў Беларусі.

Паводле выданьня, прэтэнзіі сілавікоў у тым, што кампанія нібыта завышала цэны пры пастаўках. Жонку заснавальніка выпусьцілі шукаць грошы на выкуп. «Наша Ніва» адзначае, што сумы за выкуп топ-мэнэджэраў пачынаюцца са $100 тысяч і вышэй.

«Гэта ўжо ня першая гісторыя дзяржаўнага рэкету з пачатку году, — піша „Наша Ніва“. — Так, фігурантам „справы траўматолягаў“ лукашэнкаўцы заламілі 10-кратныя мультыплікатары „нанесенай шкоды“. У выніку, каб выйсьці, людзям даводзілася прадаваць сваю нерухомасьць. Некаторыя сядзяць дагэтуль, бо ня маюць сродкаў на выкуп».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG