Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інданэзія запрасіла Пуціна, але катэгарычна выключыла ягоны прыезд жыўцом


Віртуальны ўдзел Пуціна ў саміце G20 у Саўдаўскай Арабіі, 2020
Віртуальны ўдзел Пуціна ў саміце G20 у Саўдаўскай Арабіі, 2020

Улады Інданэзіі выключылі асабістую прысутнасьць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на саміце «Вялікай дваццаткі», які пройдзе 15-16 лістапада на Балі. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністар Італіі Марыё Драгі.

«Што да прэзыдэнта Пуціна на «дваццатцы», прэзыдэнт Інданэзіі [Джока Відада] выключыў гэта катэгарычна, [расейскі прэзыдэнт] не прыедзе», – сказаў Драгі на прэс-канфэрэнцыі пасьля саміту G7. Пры гэтым ён ня выключыў выступу Пуціна па відэасувязі.

У панядзелак памочнік прэзыдэнта Расеі Юры Ушакоў паведаміў, што Пуцін прыняў запрашэньне Інданэзіі ўдзельнічаць у саміце G20, але фармат пакуль удакладняецца.

  • 29 чэрвеня прэзыдэнт Інданэзіі Джока Відада прыбыў у Кіеў: ён мае намер сустрэцца з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім, а таксама зьезьдзіць у Ірпень. Пасьля гэтага Відада адправіцца ў Маскву, дзе правядзе перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
  • У красавіку міністры фінансаў і кіраўнікі цэнтральных банкаў шэрагу заходніх краін пакінулі паседжаньне ў рамках G20 у Вашынгтоне падчас выступу расейскіх прадстаўнікоў. З залі выйшлі члены дэлегацый ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Канады, а таксама Ўкраіны – на знак пратэсту супраць расейскага ваеннага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю. Многія з тых, хто ўдзельнічаў у сустрэчы дыстанцыйна, выключылі відэакамэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG