Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковага параду ў Менску ў гонар 3 ліпеня ня будзе. Чыноўніца патлумачыла чаму


Рэпэтыцыя параду да 3 ліпеня ў Менску ў 2019 годзе
Рэпэтыцыя параду да 3 ліпеня ў Менску ў 2019 годзе

Параду на афіцыйнае сьвята Дзень Рэспублікі сёлета ў Менску ня будзе. Пра гэта расказала начальніца галоўнага ўпраўленьня дзяржаўных спэцыяльных культурных мерапрыемстваў і прафэсійнага мастацтва Міністэрства культуры Іна Адамовіч.

Па словах чыноўніцы, якія цытуе «Зеркало», цяпер вайсковыя парады будуць праводзіць толькі ў юбілейныя даты.

«Кіраўніцтвам краіны было прынята рашэньне праводзіць вайсковыя парады толькі ў рамках юбілейных дат, прысьвечаных Дню Рэспублікі або Дню Перамогі. Таму будзем чакаць чарговага юбілею для параду».

Прадстаўніца Мінкульту паведаміла, што ўвечары 3 ліпеня каля стэлы «Менск — горад-герой» пройдзе сьвяточны канцэрт, які пачнецца ў 21:00. Пасьля канцэрту адбудзецца акцыя «Прасьпяваем гімн разам».

У 23:00 абяцаюць фаервэркі, які адначасова пройдуць ва ўсіх абласьцях Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG