Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся ператрус у кватэры маці Антона Матолькі ў Менску


Антон Матолька
Антон Матолька

Пра гэта грамадзкі дзеяч, кіраўнік ініцыятывы «Беларускі гаюн» паведаміў у тэлеграм-канале «МотолькоПомоги».

«Лукашэнкаўскія шаўкі разграмілі кватэру ў Менску, у якой жыве мая маці. Гэта ўсё, што вам трэба ведаць пра «моцнага лідэра з жалезнымі яйцамі» і яго фашыстоўскую ўзброеную банду, якая настолькі «нічога не баіцца», што праз 2 гады пасьля таго, як я выехаў з кватэры — помсьціць маёй маці, 1951 году нараджэньня. Мы тое ўсё прыбяром і паправім. Знайшлі чым палохаць».

Апошнім часам сталі частымі выпадкі перасьледу сваякоў вядомых апанэнтаў рэжыму. У прыватнасьці, перасьлед зазналі сваякі лідэра Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўла Латушкі, опэрнай сьпявачкі Маргарыты Ляўчук, блогера Андрэя Павука.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG