Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі больш чым напалову скарацілі сьпіс забароненых для жанчын прафэсій — іх засталося 88


Жанчына ў офісе. Ілюстрацыйнае фота
Жанчына ў офісе. Ілюстрацыйнае фота

З 181 пазыцыі ў сьпісе забароненых для жанчын прафэсій засталося толькі 88, паведамляе Міністэрства працы Беларусі.

У прыватнасьці, цяпер жанчыны могуць працаваць:

  • кіроўцамі міжгародніх аўтобусаў на больш за 14 месцаў,
  • кіроўцамі грузавікоў грузападымальнасьцю звыш 5 тон (самазвалаў на 2,5 тоны),
  • займацца ліцейнымі працамі на шэрагу пазыцый.

Таксама для жанчын сталі даступныя прафэсіі ў сфэры вытворчасьці цэлюлёзы, паперы, кардону і вырабаў зь іх. Агулам са сьпісу выключылі 93 пазыцыі — гэта або неактуальныя віды прац, або працы, умовы на якіх па выніках атэстацыі не ўяўляюць небясьпекі для рэпрадуктыўнага здароўя жанчын.

Пры гэтым нягледзячы на тое, што беларускі Працоўны кодэкс забараняе ўшчамляць супрацоўнікаў па полавой прыкмеце, у Беларусі да гэтага моманту засталося 88 прафэсій, на якія жанчынам працаваць нельга.

Па-ранейшаму жанчын забараняецца прыцягваць да прац, зьвязаных з уздымам і перасоўваньнем цяжараў, да горных, зварачных прац, тушэньня пажараў і шэрагу іншых.

Паводле кіраўніцы «Гендэрнага маршруту» і старшыні Рады Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірыны Саламацінай, забаронай для жанчын на пэўныя прафэсіі парушаецца прынцып роўнасьці правоў мужчын і жанчын, бо няма ніякіх забаронаў, зьвязаных з рызыкай рэпрадуктыўнаму здароўю мужчын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG