Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы суд над палітзьняволенай журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца 4 ліпеня


Кацярына Андрэева

Справу будзе разглядаць Гомельскі абласны суд. Журналістцы пагражае да 20 гадоў турмы.

Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву пачнуць судзіць 4 ліпеня, пра гэта паведаміў муж палітзьняволенай Ігар Ільяш у фэйсбуку.

Пра новую крымінальную справу супраць Кацярыны стала вядома ў лютым 2022 году, гэтым разам журналістку абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве. З калёніі Кацярыну перавялі ў СІЗА-3 Гомля, новае сьледзтва цягнулася менш за два месяцы. Працэс мог пачацца ўжо ў траўні, але пра яго дагэтуль нічога невядома.

Кацярыну Бахвалаву (Андрэеву) затрымалі 15 лістапада 2020 году падчас жывой трансьляцыі з «плошчы Перамен», дзе адбывалася акцыя памяці загінулага ўдзельніка пратэстаў Рамана Бандарэнкі. 18 лютага 2021 году яе разам з апэратаркай Дар’яй Чульцовай прызналі вінаватай у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і прысудзілі 2 гады калёніі агульнага рэжыму.

Ад пачатку новага сьледзтва ў лютым 2022 году Андрэева знаходзіцца ў СІЗА-3 Гомля, раней яна адбывала пакараньне ў жаночай гомельскай калёніі. Яна ня мае праблем у ліставаньні са сваякамі, лісты праходзяць вельмі хутка і амаль усе. Пошты ад іншых людзей Кацярына амаль не атрымлівае.

Артыкул Крымінальнага кодэксу 356 «Здрада дзяржаве» прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад 7 да 20 гадоў. Першы тэрмін зьняволеньня журналісткі канчаецца ў верасьні 2022 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG