Ва Ўкраіне забаранілі расейскую музыку і ўвоз кніг, выдадзеных па-расейску ў Беларусі

Кніга Міхала Анэпмадыстава «Колер Беларусі»
Кніга Міхала Анэпмадыстава «Колер Беларусі»

Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала адпаведны законапраект.

Пра гэта паведаміў народны дэпутат Яраслаў Жалязьняк.

Цяпер нельга ўключаць расейскую музыку ва ўкраінскіх мэдыя і ў публічнай прасторы. Выключэньні — выканаўцы зь «белага сьпісу», якія асудзілі вайну ва Ўкраіне.

Таксама парлямэнт забараніў увоз і распаўсюд кніг і іншай выдавецкай прадукцыі з РФ, часова акупаваных ёю тэрыторый.

Таксама нельга будзе ўвозіць кнігі зь Беларусі, калі яны выдадзеныя на расейскай мове.

​
XS
SM
MD
LG