Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія ўхваліла экстрадыцыю заснавальніка WikiLeaks у ЗША, дзе яму можа пагражаць да 175 гадоў турмы


Джуліян Асанж, 2017
Джуліян Асанж, 2017

Міністар унутраных спраў Вялікай Брытаніі Прыці Патэль ухваліла экстрадыцыю заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа ў Злучаныя Штаты, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Associated Press.

У WikiLeaks паведамілі, што рашэньне МУС Брытаніі аб экстрадыцыі Асанжа ў ЗША будзе аспрэчвацца. Прадстаўнікі арганізацыі ў сваёй заяве, апублікаванай у Twitter, назвалі 17 чэрвеня «чорным днём для свабоды прэсы і брытанскай дэмакратыі».

У Злучаных Штатах Асанжу можа пагражаць да 175 гадоў турмы.

  • У ЗША Асанжу выставілі агулам 18 абвінавачаньняў, у тым ліку ў парушэньні заканадаўства аб шпіянажы — у сувязі з публікацыяй WikiLeaks сакрэтных дакумэнтаў розных амэрыканскіх ведамстваў. Праект публікаваў і дакумэнты, здабытыя, як сьцьвярджаецца, расейскімі хакерамі ў межах кампаніі па расейскім умяшаньні ў выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе, аднак абвінавачаньні з гэтым эпізодам не зьвязаныя.
  • Прыхільнікі Асанжа бачаць у ім журналіста-расьсьледніка. Напярэдадні сёньняшняга пасяджэньня суду ў Лёндане арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» заклікала вызваліць заснавальніка Wikileaks.
  • Заснавальнік WikiLeaks у 2012 годзе схаваўся ў амбасадзе Эквадору ў Лёндане, баючыся экстрадыцыі ў Швэцыю ў справе аб сэксуальным гвалце. Швэцыя пасьля адмовілася ад абвінавачаньняў у яго адрас, аднак экстрадыцыі пачалі патрабаваць ЗША. У 2019 годзе Эквадор пазбавіў Асанжа прытулку, і ён быў арыштаваны брытанскімі ўладамі. З таго часу ён знаходзіцца ў турме, а суд разглядае справу аб яго экстрадыцыі. Нядаўна Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі адхіліў апэляцыю супраць экстрадыцыі Асанжа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG