Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон у Кіеве: Мы падтрымліваем неадкладны статус Украіны як кандыдата ў ЭЗ


Лідэры чатырох краін ЭЗ на сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім, Кіеў, 16 чэрвеня 2022 году
Лідэры чатырох краін ЭЗ на сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім, Кіеў, 16 чэрвеня 2022 году

Лідэры Эўразьвязу, якія наведалі Кіеў у чацьвер, 16 чэрвеня, падтрымалі ідэю неадкладнага наданьня Ўкраіне статусу кандыдата ў чальцы ЭЗ. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ва ўкраінскай сталіцы заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.

Акрамя Макрона, Кіеў наведалі канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, прэм’ер-міністар Італіі Марыё Драгі і прэзыдэнт Румыніі Кляўс Ёганіс.

«Мы ўсе чацьвёра падтрымліваем неадкладны статус кандыдата ў чальцы ЭЗ», — сказаў Макрон. Ён дадаў, што Францыя павялічыць пастаўкі зброі Ўкраіне.

Драгі адзначыў, што Італія хоча бачыць Украіну часткай Эўразьвязу. Прэмʼер Італіі на прэс-канфэрэнцыі таксама заявіў, што поўнасьцю падтрымлівае расьсьледаваньне меркаваных ваенных злачынстваў на ўкраінскай тэрыторыі.

Па словах канцлера Нямеччыны, Бэрлін будзе падтрымліваць Украіну да таго часу, пакуль гэта неабходна. Оляф Шольц адзначыў, што ФРГ прыняла 800 000 украінскіх уцекачоў, а таксама аказвае фінансавую і вайсковую падтрымку Ўкраіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG