Лукашэнку паказалі «цуд айчыннай вытворчасьці», які аказаўся амэрыканскім прадуктам

На нарадзе ў Палацы Незалежнасьці 14 чэрвеня кіраўніцтву Беларусі дэманстравалі «перадавыя айчынныя тэхналёгіі» ў сфэры мікраэлектронікі, якія, паводле дзяржаўных СМІ, павінны былі даказаць, што замежныя санкцыі ўвогуле не адбіваюцца на гэтай галіне.

На нарадзе Аляксандру Лукашэнку ў якасьці «прарыўной напрацоўкі» дэманстравалі беларускі «оптаэлектронны генэратар, шумы якога на два парадкі лепшыя, чым у амэрыканскага аналягу».

Як паведамляе «Наша Ніва», уважлівыя гледачы выявілі, што насамрэч дзяржаўныя СМІ паказалі замест згаданага генэратара «16-канальны модуль ацэнкі актыўнага клетачнага балянсу», які мае амэрыканскае паходжаньне. Яго вытворца — кампанія Texas Instruments.

​
XS
SM
MD
LG