Байдэн падоўжыў санкцыі супраць беларускіх уладаў

Джо Байдэн
Джо Байдэн

Такое рашэньне было прынята, паколькі «дзеяньні і палітыка некаторых членаў ураду Беларусі і іншых асоб, а таксама шкодная дзейнасьць і даўнія злоўжываньні беларускага рэжыму працягваюць несьці надзвычайную і выключную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і замежнай палітыцы ЗША».

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 13 траўня на год працягнуў санкцыйны рэжым у дачыненьні да ўладаў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў дакумэнце апублікаваным на сайце Белага дома.

Амэрыканскія санкцыі супраць беларускага рэжыму 16 чэрвеня 2006-га ўвёў прэзыдэнт Джордж Буш-малодшы за дзеяньні беларускіх уладаў, «накіраваныя на падрыў дэмакратычных працэсаў або інстытутаў Беларусі» падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, парушэньні правоў чалавека, палітычныя рэпрэсіі, дзяржаўную карупцыю.

9 жніўня 2021 году ЗША пашырылі санкцыі ў сувязі са жнівеньскімі падзеямі 2020 году, ліквідацыяй палітычнай апазыцыі і арганізацый грамадзянскай супольнасьці, пагрозамі міжнародным авіяперавозкамі.

У адпаведным дакумэнце Белага дома гаварылася, што «дзеяньні і палітыка некаторых членаў ураду Беларусі і іншых асоб працягваюць ствараць асаблівую і выключную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі і замежнай палітыкі Злучаных Штатаў».

​
XS
SM
MD
LG