Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі суд: дамова «Беларуськалію» зь Літоўскімі чыгункамі стварала пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літвы


Дамова Літоўскіх чыгунак (ЛЧ) зь беларускім вытворцам і экспартэрам угнаеньняў «Беларуськалій» аб транспартаваньні мільёнаў тон угнаеньняў празь Літву стварала пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны — такое канчатковае рашэньне Літоўскага вярхоўнага адміністрацыйнага суду.

Суд у чацьвер канстатаваў, што пастанова ўраду і заключэньне каардынацыйнай камісіі па ахове аб'ектаў, важных для забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі — у гэтых дакумэнтах прызнаецца, што дамова не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бясьпекі — зьяўляюцца законнымі і абгрунтаванымі, паведамляе партал delfi.lt.

Калегія судзьдзяў улічыла і тое, што ЭЗ апасродкавана і ЗША наўпрост увялі абмежаваньні адносна «Беларуськалію».

«Таму Літва ня толькі магла, але як удзельніца ЭЗ была абавязаная ацаніць угоды заяўніка, якія патэнцыйна стваралі б пагрозы і рызыку для нацыянальнай бясьпекі Літвы», — напісана ў прэс-рэлізе.

Суд адзначыў, што, паколькі Эўразьвяз увёў абмежаваньні ў ЭЗ на гандаль хлярыдам калію, а «Беларуськалій» вырабляе і прадае менавіта такія ўгнаеньні, кампанія павінна была адчуць абмежаваньні адносна дамовы з ЛЧ. У адваротным выпадку нават абмежавальныя меры сталі б неэфэктыўнымі.

Урад Літвы 12 студзеня зацьвердзіў заключэньне камісіі аб тым, што дамова паміж ЛЧ і «Беларуськаліем» не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бясьпекі, таму з 1 лютага мусіць быць скасаваная. 1 лютага транзыт угнаеньняў спыніўся — летась чыгункай і праз Клайпедзкі порт было перавезена амаль 11 млн тонаў беларускіх калійных угнаеньняў.

Транзыт угнаеньняў «Беларуськалію» празь Літву працягваўся яшчэ амаль тры месяцы, нягледзячы на санкцыі ЗША, якія ўступілі ў сілу 8 сьнежня ў дачыненьні да гэтага вытворцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG