Як сказаў мэр Кіева Віталь Клічко, цяпер нічога не перашкаджала пазбавіць беларускую сталіцу такога статусу.
Менск больш ня горад-пабрацім Кіева. Такое рашэньне прынялі дэпутаты Кіеўскай гарадзкой рады. Рашэньне афіцыйна абвясьціў мэр Кіева Віталь Клічко.
«Менск ужо наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам Кіева. Таму нішто не перашкаджала нам прыняць рашэньне аб пазбаўленьні такога статусу беларускай сталіцы. Краіна, з тэрыторыі якой ракеты паляцелі ва ўкраінскія гарады і пасёлкі, і адбывалася ўварваньне расейскіх войскаў у нашу дзяржаву».
Як выглядае Ірпень праз два месяцы пасьля акупацыі расейскімі войскамі, што зайшлі зь Беларусі. ФОТА
1/12У Ірпяні шмат рэклямных шчытоў з патрыятычнымі плякатамі – горад-герой закатаваны, але не зламаны
На канец 2021 году ў Ірпяні пражывалі амаль 70 тысяч жыхароў.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
3/12Але блізкасьць комплексу да вайсковага шпіталя, які стаў адной зь першых цэляў для расейцаў, фактычна вызначыла ягоны лёс. Цяпер частка дамоў не падлягае эксплюатацыі і аднаўленьню
На канец 2021 году ў Ірпяні пражывалі амаль 70 тысяч жыхароў.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
12/12Згарэлыя ад абстрэлаў аўтамабілі мірных жыхароў зьвезьлі ў асобнае месца. Тут цяпер шмат наведнікаў. Некаторыя шукаюць свае машыны, для іншых гэта месца памяці
На канец 2021 году ў Ірпяні пражывалі амаль 70 тысяч жыхароў.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
Previous slide
Next slide
Гэта ўжо ня першы разрыў пабрацімскіх ці партнэрскіх зносінаў паміж беларускімі і замежнымі гарадамі, які адбыўся праз палітыку рэжыму Лукашэнкі. Напрыклад, літоўскі Панявеж адмовіўся ад супрацы зь Віцебскам, украінскія Оўруч — з Мазыром, Чарнігаў — з Гомлем, а Мікалаеў — з Браславам і Магілёвам.
У сваю чаргу, у сьнежні 2021 Берасьце з уласнай ініцыятывы замарозіла адносіны з горадам-пабрацімам у Галяндыі. Тады ў беларускім горадзе патлумачылі гэта «шэрагам недружалюбных крокаў» мэрыі Кувордэна і тым, што галяндцы нібыта самі першымі замарозілі стасункі. Але ў самім галяндзкім горадзе сказалі, што адносінаў не замарожвалі.