Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую раду культуры прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»


МУС Беларусі прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект «Беларуская Рада культуры», яго сайт і акаўнты ў сацыяльных сетках.

Усё гэта ўнесена ў сьпіс на афіцыйным сайце ведамства.

Праект быў запушчаны ў кастрычніку 2020 году пад назвай «Беларускі фонд культурнай салідарнасьці», пазьней яго перайменавалі ў «Беларускую Раду культуры».

«Праца БРК накіраваная на захаваньне беларускай культуры (падтрымка артыстаў, выканаўцаў і арт-мэнэджараў), разьвіцьцё новых творчых праектаў, аб’яднаньне культурнай супольнасьці і папулярызацыю нацыянальнай культуры ў сьвеце. Таксама сваёй роляй Рада бачыць фармаваньне сацыяльнага ўплыву на разьвіцьцё культуры ў будучыні», — паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG