Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Казахстану: звыш 77% падтрымалі новую Канстытуцыю. Назіральнікі гавораць пра парушэньні пры галасаваньні


Акцыя пратэсту супраць прэзыдэнта Такаева і экс-прэзыдэнта Назарбаева ў Алматы, 5 чэрвеня 2022
Акцыя пратэсту супраць прэзыдэнта Такаева і экс-прэзыдэнта Назарбаева ў Алматы, 5 чэрвеня 2022

Цэнтральная камісія па правядзеньні рэфэрэндуму раніцай 6 чэрвеня абвясьціла папярэднія вынікі галасаваньня, згодна зь якімі 77,18% жыхароў, што прынялі ўдзел у ім, падтрымалі папраўкі ў Канстытуцыю, сказаў старшыня ЦКР Нурлан Абдзіраў, абвяшчаючы папярэднія вынікі рэфэрэндуму.

Паводле Нурлана Абдзірава, выканана патрабаваньне канстытуцыйнага закону аб неабходнасьці падтрымкі большасьцю грамадзян ня менш як у 2/3 абласьцей, гарадоў рэспубліканскага значэньня і сталіцы, піша казаская служба Радыё Свабода. Супраць прыняцьця паправак, сьцьвярджаюць у ЦКР, прагаласавалі 18,66%.

Усяго, паводле даных ЦКР, удзел у рэфэрэндуме прынялі 68,06% грамадзян, уключаных у сьпісы для галасаваньня.

Галасаваньне на рэфэрэндуме адбылося на фоне паведамленьняў ад незалежных назіральнікаў аб парушэньнях пры галасаваньні. Сярод зафіксаваных парушэньняў: абмежаваньне перамяшчэньня назіральнікаў, забарона на вядзеньне фота- і відэаздымкі, парушэньне тайны галасаваньня, выдача бюлетэняў без паказваньня арыгіналу дакумэнту, які сьведчыць асобу, галасаваньне за сваякоў, накіраваньне выбарніка на два ўчасткі для галасаваньня двойчы.

Таксама назіральнікі і журналісты заўважылі, што выбарнікі фатаграфаваліся «для справаздачы на працы».

Канстытуцыйны суд, які быў скасаваны прынятай у 1995 годзе дзейнай Канстытуцыяй, узнаўляецца прапанаванымі цяперашнімі папраўкамі, аднак сыстэма прызначэньня судзьдзяў Канстытуцыйнага суду прэзыдэнтам і дэпутатамі парлямэнту выклікае асьцярогі праваабаронцаў.

Многія экспэрты ўспрымаюць прапанаваныя цяпер папраўкі ў Канстытуцыю як падрыхтоўку да выбараў прэзыдэнта, што плянуюцца ў 2024 годзе. Згодна зь дзейнай Канстытуцыяй Казахстану, прэзыдэнт абіраецца на 5 гадоў і можа займаць пасаду ня больш за два тэрміны запар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG