Ва Ўкраіне загінуў генэрал-маёр расейскай арміі Раман Кутузаў

Ва Ўкраіне, падчас баёў каля пасёлка Мікалаеўка Папасьнянскага раёну, загінуў генэрал-маёр расейскай арміі Раман Кутузаў.

Пра гэта паведамілі пісьменьнік Захар Прылепін, які ваяваў на баку сэпаратыстаў, і некалькі пракрамлёўскіх вайсковых карэспандэнтаў.

Адзначаецца, што раён, у якім загінуў Кутузаў, цяпер кантралюецца расейскімі войскамі і часткамі так званай «Луганскай народнай рэспублікі».

У 2020 годзе Кутузаў камандаваў парадам у гонар 75-годзьдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тады ён быў начальнікам штабу 29-й агульнавайсковай арміі.

Раней СМІ, сярод якіх расейскае выданьне «Мэдыязона» і брытанскае Бі-бі-сі, спасылаючыся на адкрытыя крыніцы, паведамілі аб гібелі за час баявых дзеяньняў ва Ўкраіне каля 60 афіцэраў расейскай арміі ў званьні ад падпалкоўніка і вышэй. У Мінабароны Расеі гэтую інфармацыю не камэнтавалі.

​
XS
SM
MD
LG