Генштаб Украіны: беларускія вайскоўцы адпрацоўваюць пераадоленьне водных перашкод і работу авіянаводчыкаў

Беларускія вайскоўцы на Мухаўцы каля Берасьця. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія вайскоўцы на Мухаўцы каля Берасьця. Ілюстрацыйнае фота

Каля мяжы беларускія вайскоўцы праводзяць вучэньні, адпрацоўваючы пераадоленьнем водных перашкод і работу авіянаводчыкаў, паведамляе ў вячэрняй зводцы Генштаб Узброеных сіл Украіны.

«На валынскім і палескім кірунках праціўнік актыўных дзеяньняў не прымаў. Асноўныя намаганьні падразьдзяленьняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па-ранейшаму сканцэнтраваныя на вядзеньні выведкі і інжынэрным уладкаваньні пазыцый. Пры праверцы боегатоўнасьці падразьдзяленьняў асаблівая ўвага надаецца адпрацоўцы задач па пераадоленьні водных перашкод і ўзаемадзеяньню авіяўнаводчыкаў з экіпажамі верталётаў армейскай авіяцыі», — гаворыцца ў паведамленьні.

​
XS
SM
MD
LG