Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя: хуткае ўступленьне Ўкраіны ў ЭЗ нерэальнае


Канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр
Канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр

Канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр 5 чэрвеня заклікаў да стварэньня прамежкавага этапу паміж супрацоўніцтвам і паўнапраўным сяброўствам у ЭЗ для такіх краін, як Украіна і Малдова.

Так званая «падрыхтоўчая прастора» дазволіла б краінам дасягнуць стандартаў Эўразьвязу, аналягічных Эўрапейскай эканамічнай зоне (ЕЕА) або Эўрапейскаму пагадненьню аб свабодным гандлі (EFTA), цытуе Нэгамэра Deutsche Welle.

«Мы аб’яднаны адной мэтай, мы ўсе хочам, каб Украіна была моцнай, незалежнай і эканамічна пасьпяховай», — гаворыцца ў паведамленьні аўстрыйскага ведамства фэдэральнага канцлера.

«У цяперашні час Украіна змагаецца за сваё палітычнае і тэрытарыяльнае выжываньне. Усе нашы намаганьні, у першую чаргу, накіраваны на спыненьне агрэсіўнай вайны Расеі. У такой фазе хуткае поўнае ўступленьне ў саюз ня можа быць надзённым пытаньнем».

Нэгамэр сказаў, што цяперашнія дэбаты аб сяброўстве Украіны ў ЭЗ неабходна праводзіць без эмоцый, дадаўшы, што хуткае ўступленьне Украіны ў ЭЗ «нерэальнае».

«Мы павінны стварыць эўрапейскую падрыхтоўчую прастору, якая дазволіць [Украіне і Малдове] крок за крокам умацоўваць супрацоўніцтва з ЭЗ і лепш адаптавацца да эўрапейскіх стандартаў», — адзначыў Нэгамэр.

  • 18 красавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі перадаў кіраўніку прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне запоўненую анкету для атрыманьня Ўкраінай статусу кандыдата на ўступ у Эўразьвяз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG