Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Францыі: уступленьне Ўкраіны ў Эўразьвяз можа заняць 15-20 гадоў


Клеман Бон
Клеман Бон

Дзяржаўны сакратар у эўрапейскіх справах пры Міністэрстве замежных спраў Францыі Клеман Бон заявіў, што ўступленьне Украіны ў ЭЗ можа заняць 15-20 гадоў.

«Калі мы гаворым, што Ўкраіна ўступіць у Эўрапейскі зьвяз праз шэсьць месяцаў (адзін год, два гады), мы хлусім, — сказаў Бон у інтэрвію радыёстанцыі Radio J. — Гэта займае вельмі шмат часу, і я не хачу, каб мы прадавалі ілюзіі».

На думку францускага дыплямата, падобная хлусьня створыць глебу для расчараваньня цэлага пакаленьня ўкраінцаў.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон раней заяўляў, што ўступленьне Ўкраіны ў склад Эўразьвязу можа зацягнуцца на многія гады. Макрон заклікаў стварыць «новую арганізацыю эўрапейскай палітычнай супольнасьці», якая вітала б у сваіх шэрагах Украіну.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, камэнтуючы гэтую ініцыятыву Макрона, заявіў, што альтэрнатыва ўступленьню Ўкраіны ў ЭЗ — «кампраміс» з Расеяй.

  • Украіна падала заяўку на ўступленьне ў ЭЗ амаль адразу пасьля пачатку расейскага ўварваньня. За яе прыкладам пайшлі таксама Грузія і Малдова.
  • 9 траўня Ўкраіна перадала Эўракамісіі другую частку анкеты для атрыманьня статусу кандыдата на далучэньне да Эўрапейскага зьвязу. Спэцыяльная камісія ацэніць заяўку ў чэрвені. Але нават калі Ўкраіне прысвояць статус «кандыдата на ўступленьне», каб стаць паўнавартасным членам саюзу, краіне давядзецца правесьці мноства рэформаў дзеля адпаведнасьці крытэрам, а затым атрымаць ухваленьне ад усіх 27 краін блёку. Прадстаўнікі Эўракамісіі і шэрагу краін Эўразьвязу, уключаючы Польшчу, запэўнілі Ўкраіну, што яе заяўку разгледзяць так хутка, як гэта магчыма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG