У Літве знайшлі, як кампаніі могуць абыходзіць санкцыі ЭЗ супраць беларускай дрэваапрацоўкі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

4 чэрвеня завяршаецца тэрмін дзеяньня выключэньня, якое дазваляла ўвозіць у Літву будаўнічыя матэрыялы зь Беларусі, што знаходзяцца пад санкцыямі ЭЗ. Аднак да гэтага часу былі спробы нелегальнага іх увозу, і ў Літве мяркуюць, што такія спробы будуць і ў будучыні, піша delfi.lt.

З 5 чэрвеня 2022 году ў Літву забаронены ўвоз беларускай драўніны, вырабаў зь яе, цэмэнту, жалеза, сталі, гумы для машын. Аднак прадстаўнік Мытнага дэпартамэнту Літва Лаўрынайцітэ-Грыгене кажа, што з пачатку сакавіка было зафіксавана каля 50 выпадкаў нелегальных спробаў увозу гэтых тавараў без дамоваў.

Кіраўнік Літоўскай будаўнічай асацыяцыі Далюс Гедвілас кажа, што не валодае зьвесткамі аб тым, ці возяць чальцы асацыяцыі будаўнічыя матэрыялы зь Беларусі: «Я думаю, закупак у Беларусі і Расеі няма, можа аптавікі прывозяць», — сказаў ён.

Паводле Гедвіласа, з пачаткам вайны ва Ўкраіне чальцы асацыяцыі прынялі спэцыяльную дэклярацыю і дамовіліся не купляць будаўнічыя матэрыялы ў краін-агрэсараў.

26 лютага міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Літвы Сіманас Гентвілас падпісаў распараджэньне і скасаваў усе дзейныя сэртыфікаты расейскіх і беларускіх будаўнічых кампаній. Цяпер матэрыялы з гэтых краін нельга выкарыстоўваць у Літве, бо без сэртыфіката няма доказу якасьці прадукцыі, а пабудаваныя з такіх матэрыялаў дамы ня могуць прымаць, бо няма доказу якасьці будаўніцтва.

Аднак, Гаўронскіс прызнаў, што нягледзячы на жорсткія абмежаваньні шчыліны ў законе застаюцца — сэртыфікаваць беларускія матэрыялы могуць і іншыя ўстановы як у Літве, так і, напрыклад, у Польшчы, акрамя таго, ня ўсе тавары трапляюць пад санкцыі (да такіх тавараў адносяцца будаўнічыя блёкі, у іх няма цэмэнту).

У сакавіку Эўразьвяз забараніў экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі, вырабленую ці экспартуемую зь Беларусі. У Літве на скасаваньне дамоваў і выкананьне абавязацельстваў бізнэсу далі тры месяцы, пасьля 2 сакавіка нельга было заключаць новыя дамовы.

​
XS
SM
MD
LG