Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Балтыі цалкам адмовіліся купляць расейскую электраэнэргію


Апэратары энергасыстэм краінаў Балтыі — эстонскі Elering, латвійскі Augstsprieguma tīkls (AST) і літоўскі Litgrid — заключылі пагадненьне, згодна зь якім яны больш ня будуць купляць расейскую электрычнасьць, паведамляе err.ee.

Як адзначаецца ў паведамленьні AST, для зьніжэньня залежнасьці ад расейскай энэргасыстэмы рынак электраэнэргіі краінаў Балтыі з 1 чэрвеня злучаны толькі з Польшчай і Скандынавіяй. Адной з прычын такога рашэньня ў AST назвалі праблемы з аплатай, бо некалькі банкаў, празь якія раней пераводзіліся грошы ў РФ, цяпер апынуліся пад санкцыямі. Акрамя таго, краіны Балтыі не жадаюць рабіць аплату расейскім кампаніям.

Паводле Elering, прынятыя меры зьнізяць залежнасьць энэргасыстэм краінаў Балтыі ад рэзэрвовых магутнасьцяў у РФ, якія задзейнічаюцца ў пэрыяды пікавай нагрузкі. Раней Эстонія, Латвія і Літва выкарыстоўвалі для забесьпячэньня стабільнай працы электрасеткі ў тым ліку паслугі расейскай энэргакампаніі «Інтэр РАТ», але ў далейшым будуць карыстацца толькі рэзэрвовымі магутнасьцямі, разьмешчанымі ў краінах Балтыі і Паўночных краінах.

Энэргасыстэма краінаў Балтыі захавае фізычнае падключэньне да расейскай сыстэмы да сваёй сынхранізацыі з эўрапейскай энэргасыстэмай, якая павінна адбыцца к 2025 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG