Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва абвясьціла аб прыпыненьні імпарту газу, нафты і электраэнэргіі з Расеі


З 22 траўня Літва перастае атрымліваць газ, нафту і электрычнасьць з Расеі, заявіў міністар энэргетыкі краіны Дайнюс Крэйвіс, піша delfi.lt. Ён адзначыў, што Літва імкнецца як мага хутчэй пазбавіцца ад любой энэргетычнай залежнасьці ад Масквы.

На сайце Мінэнэрга Літвы зьявілася паведамленьне, што акрамя раней абвешчанай адмовы ад расейскага паліва краіна таксама спыняе імпарт электраэнэргіі з Расеі.

«Гэта вельмі важная вяха ня толькі на шляху Літвы да энэргетычнай незалежнасьці. Гэта выказваньне нашай салідарнасьці з Украінай, якая ваюе; мы ня можам дазволіць, каб нашы грошы фінансавалі расейскую ваенную машыну», — сказаў Крэвіс.

Літва забясьпечвае сябе палівам з тэрміналу звадкаванага прыроднага газу ў Клайпэдзе, які атрымлівае газ з ЗША. Электрычнасьць часткова вырабляецца мясцовымі электрастанцыямі, часткова імпартуецца з краінаў Эўразьвязу — Швэцыі, Латвіі і Польшчы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG