Кампаніі Hewlett Packard і Karmstrup пакідаюць Беларусь і Расею за вайну супраць Украіны

Сядзіба кампаніі Hewlett Packard у Маскве
Сядзіба кампаніі Hewlett Packard у Маскве

Прычына — вайна Крамля супраць Украіны і яе падтрымка рэжымам Лукашэнкі.

Hewlett Packard Enterprise заявіла, што канчаткова выходзіць зь Беларусі і Расеі з прычыны вайны ва Ўкраіне.

«Для нас больш не мэтазгодна працягваць дзейнасьць у Расеі і Беларусі, і мы працягваем плянамерна згортваць наш астатні бізнэс у гэтых краінах», — заявілі ў кампаніі.

Таксама пакідае рынак дзьвюх краін дацкая кампанія Karmstrup, якая спэцыялізуецца на інтэлектуальным уліку вады і электраэнэргіі. Яна робіць лічыльнікі. Цяпер кампанія ня будзе працаваць у Беларусі і Расеі, піша газэта Berlingske.

«У адказ на ўварваньне Расеі і агрэсію супраць Украіны мы ў сакавіку прынялі рашэньне закрыць увесь гандаль з Расеяй і Беларусьсю. Наш офіс, штат і праграмы супрацоўніцтва з дылерамі цяпер згортваюцца ў адпаведнасьці зь дзейнымі правіламі», — расказала дырэктарка Kamstrup па камунікацыях і пажарнай бясьпецы Луіза Вэстэргард-Хансэн.

Зь яе ліста вынікае, што абарот кампаніі ў Расеі (ад 5 да 10 млн дацкіх крон у год) складае толькі малую частку ад агульнай выручкі ў 2,4 млрд крон, якой яна была летась.

Як адзначае выданьне, на расейскім рынку не засталося дацкіх кампаній, якія вялі б бізнэс у тых жа аб’ёмах, як да пачатку вайны ва Ўкраіне.

​
XS
SM
MD
LG