Кіеў: Украіна страціла ў вайну ўжо больш за 200 заводаў

Прадпрыемства «Артемсіль», якое спыніла працу праз расейскую агрэсію
Прадпрыемства «Артемсіль», якое спыніла працу праз расейскую агрэсію

Пра велізарныя маштабы стратаў заявіў у відэазвароце да камітэту замежных спраў і абароны ірляндзкага парлямэнту кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.

Вайна забрала 35% валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Ўкраіны. Паводле Андрэя Ермака, Украіна страціла ўжо больш за 200 заводаў, а непасрэдныя страты ад вайны ўжо перавышаюць 600 мільярдаў даляраў, піша DW.

Урад ужо працуе над плянам аднаўленьня «U24». Рэканструкцыя Ўкраіны будзе грунтавацца на двух прынцыпах: рэгіянальным і парамэтральным. Рэгіянальным прынцыпам будзе дапамога партнэрам у аднаўленьні рэгіёну, гораду або супольнасьці.

«Мы запрашаем Ірляндыю ўзяць удзел у гэтай праграме. Усьлед за прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім я запрашаю Ірляндыю дапамагчы нам у аднаўленьні Херсонскай вобласьці», — сказаў Ярмак.

На гэты момант частка Херсонскай вобласьці разам з галоўным горадам рэгіёну Херсонам знаходзіцца пад расейскай акупацыяй.

​
XS
SM
MD
LG