Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі Францішак у верасьні наведае Казахстан


Папа Рымскі Францішак
Папа Рымскі Францішак

Сьвяты пасад і ўрад Казахстану афіцыйна пацьвердзілі візыт Папы Рымскага Францішка ў краіну. Адпаведны дакумэнт апублікаваны ў аўторак, 31 траўня, на сайце прэсавай службы Ватыкану.

Пра гэта паведамляе DW.

Кіраўнік Каталіцкай царквы прыедзе ў Казахстан на VII Кангрэс сусьветных рэлігіяў, які пройдзе ў Нур-Султане ў верасьні 2022 году. Папа Францішак упершыню выказаў жаданьне наведаць Рэспубліку Казахстан у красавіку 2022 году падчас відэаканфэрэнцыі з прэзыдэнтам краіны Касымам-Жамартам Такаевым.

Дэталі візыту былі ўзгодненыя сакратаром Папскага пасаду Полам Рычардам Галахерам і міністрам замежных спраў Казахстану Мухтарам Тлеуберды, які 30–31 траўня наведаў Ватыкан. Падчас далейшых перамоваў паміж Сьвятым Пасадам і Казахстанам плянуецца заключыць новыя пагадненьні аб візах і відах на жыхарства для каталікоў.

Казахстан стаў першай дзяржавай Цэнтральнай Азіі, якая падпісала пагадненьне аб узаемаадносінах з Ватыканам. У 2001 годзе краіну наведаў Папа Рымскі Ян Павал ІІ.

Папа Рымскі Ян Павал ІІ і прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, Астана (цяпер Нур-Султан), верасень 2001
Папа Рымскі Ян Павал ІІ і прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, Астана (цяпер Нур-Султан), верасень 2001
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG