Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Асэтыі прыпынілі рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі

Прэзыдэнт самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі Алан Гаглоеў
Прэзыдэнт самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі Алан Гаглоеў

Новы прэзыдэнт самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі Алан Гаглоеў прыпыніў рэфэрэндум аб уваходжаньні рэспублікі ў склад Расеі. Раней галасаваньне прызначыў на 17 ліпеня былы кіраўнік рэспублікі Анатоль Бібілаў.

Гаглоеў настойвае на правядзеньні кансультацый з расейскім бокам адносна пытаньняў, зьвязаных з далейшай інтэграцыяй рэспублікі. Да заканчэньня перамоваў указ аб рэфэрэндуме прыпынены, паведамляе ТАСС.

  • Былы прэзыдэнт рэспублікі Анатоль Бібілаў падпісаў указ аб правядзеньні 17 ліпеня рэфэрэндуму наконт уваходжаньня Паўднёвай Асэтыі ў склад Расеі.
  • У красавіку 2022 году ў рэспубліцы адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамог лідэр парты «Ныхас» Алан Гаглоеў, атрымаўшы 56,09% галасоў выбарнікаў.
  • Да 1990 году Паўднёвая Асэтыя была аўтаномнай вобласьцю ў складзе Грузінскай ССР, з 1992 году існавала як непрызнаная дзяржава. У жніўні 2008 году, пасьля пяцідзённай расейска-грузінскай вайны, была прызнана Расеяй як незалежная рэспубліка. У 2009 годзе ў Грузіі быў прыняты закон, паводле якога Паўднёвая Асэтыя лічыцца тэрыторыяй, акупаванай Расеяй.
  • Крэмль заяўляў, што ня мае дачыненьня да ідэі правядзеньня рэфэрэндуму.

XS
SM
MD
LG