Беларусам часова перастануць выдаваць візы ў Данію, Эстонію, Швэцыю, Фінляндыю

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Даніі гэта тычыцца ня толькі візаў, але і падачы дакумэнтаў на від на жыхарства.

Пасольства Даніі ў Маскве прыпыніла прыём заявак на візы і прыём дакумэнтаў на від на жыхарства на тэрыторыі Беларусі на тэрмін «да далейшага апавяшчэньня». Абмежаваньні ня тычацца толькі афіцыйных візытаў.

Візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі ня будуць прымаць заявак на візы ў Эстонію, Фінляндыю і Швэцыю з 14-15 чэрвеня да 4 ліпеня ўключна.

Раней пра спыненьне выдачы візаў беларусам заявіла Чэхія, аднак пасьля візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Прагу ўлады гэтай краіны адмовіліся ад сваіх намераў.

Таксама візавыя пытаньні абмяркоўваліся і ў час візыту Ціханоўскай у Гішпанію.

​
XS
SM
MD
LG