Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Луганшчыне забілі францускага журналіста. Эвакуацыю з вобласьці спынілі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле кіраўніка абласной адміністрацыі Луганскай вобласьці Ўкраіны Сяргея Гайдая, сёньня браняваны эвакуацыйны транспарт ехаў забіраць 10 чалавек і трапіў пад абстрэл.

Аскепкі снарадаў прабілі браню машыны і трапілі ў шыю францускаму журналісту каналу BFM TV Фрэдэрыку Леклерку, які рабіў матэрыял аб эвакуацыі. Ён загінуў. Патрульнага паліцыянта ўратавала каска.

Эвакуацыю цалкам спынілі.

XS
SM
MD
LG