Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да сярэдзіны чэрвеня супрацоўнікі МНС Беларусі атрымаюць табэльную зброю, — міністар Сіняўскі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле чыноўніка, Аляксандар Лукашэнка раней «паставіў задачу і вызначыў неабходнасьць падрыхтоўкі беларускіх ратавальнікаў для дзеяньняў у асаблівых умовах».

Да 15 чэрвеня супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацый атрымаюць табэльную зброю, паведаміў міністар Вадзім Сіняўскі 29 траўня ў эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ.

«Першае — гэта ўнутраныя праблемы, зьвязаныя з масавымі беспарадкамі. Таму ў інтарэсах органаў унутраных спраў мы гэтую задачу будзем вырашаць. У выпадку ўзброенага канфлікту і агрэсіі ў адносінах нашай краіны [будзем дзейнічаць] у інтарэсах Міністэрства абароны».

Паводле яго, «цяпер уносяцца зьмяненьні ў праграму падрыхтоўкі курсантаў Унівэрсытэту грамадзянскай абароны, якія будуць праходзіць адпаведную падрыхтоўку».

Ён прызнаў, што супрацоўнікі «былі ўсхваляваныя» тым, як яны будуць «выконваць гэтую працу».

«Але, калі яны акунуліся ў працэс падрыхтоўкі, усё стала на свае месцы. Усе цудоўна разумеюць, чаму, калі і пры якіх умовах мы будзем займацца гэтай работай», — падсумаваў чыноўнік.

На нарадзе 7 лютага Лукашэнка заявіў, што МНС «павінна стаць часткай сілавога блёку краіны». «Мы дамовіліся, што колькасьць нашых Узброеных сіл, арміі нашай — 65 тысяч. На гэтым спыніліся. Але калі адбудзецца нейкі канфлікт, ня дай Бог вайна, у нас што, у МНС моцныя надзейныя супрацоўнікі будуць убаку? Не. Яны ня толькі пажар будуць тушыць», — сказаў ён.

На яго думку, узбройваць супрацоўнікаў МНС можна «пісталетамі, аўтаматамі, кулямётамі, гранатамётамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG