Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь, а ня «Белая Расея»: Нарвэгія афіцыйна зьмяніла назву Hviterussland на Belarus


Архіўнае фота. Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь беларусамі Нарвэгіі
Архіўнае фота. Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь беларусамі Нарвэгіі

З гэтага часу Міністэрства замежных спраў Нарвэгіі будзе выкарыстоўваць назву Belarus замест Hviterussland (літаральна — «Белая Расея»). Зьмену назвы зацьвердзілі ў Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю, паведамляе regjeringen.no.

«Мне прыемна, што ў гэты дзень мы можам аб’явіць аб зьмене назвы і выказаць сваю салідарнасьць з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі», — сказала міністарка замежных спраў Нарвэгіі Аньнікен Гуйтфэльт.

Яна асабіста патэлефанавала дэмакратычнай лідэрцы Беларусі Сьвятлане Ціханоўскай і паведаміла пра зьмену назвы. «Яна была шчасьлівая і падзякавала за рашэньне», — адзначыла Гуйтфэльт.

Паводле яе, нягледзячы на тое, што існуюць гістарычныя і лінгвістычныя аргумэнты на карысьць напісаньня Belarus ці Hviterussland, гэта ў рэшце рэшт было палітычнае пытаньне.

Швэцыя і Данія сталі афіцыйна называць краіну Belarus у 2019 і 2021 гадах адпаведна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG