Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў закон аб адмене ўзроставых абмежаваньняў для жадаючых служыць па кантракце

28 траўня кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў адпаведны закон, які адмяняе верхнюю ўзроставую мяжу для вайсковай службы па кантракце.

Раней заключыць кантракт на службу маглі расейцы ва ўзросьце ад 18 да 40 гадоў і замежнікі ад 18 да 30 гадоў.

Цяпер заключыць кантракт з расейскім войскам змогуць і тыя, хто старэйшыя, — да заканчэньня працаздольнага ўзросту, гэта значыць мужчыны, не старэйшыя за 65 гадоў. Законапраект абгрунтоўвае адмену ўзроставага абмежаваньня тым, што расейскаму войску патрэбны «высокапрафэсійныя спэцыялісты», якім звычайна больш за 40 гадоў.

Законапраект аб адмене верхняй мяжы Дзярждума і Савет Фэдэрацыі РФ прынялі за адзін дзень, пры гэтым верхняя палата парлямэнту ўхваліла яго празь 10 хвілін пасьля таго, як ён прайшоў ніжнюю.

XS
SM
MD
LG