Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікоў Беларусі і Расеі не запрасілі на штогадовую цырымонію міру ў Нагасакі


Архіўнае фота. Хвіліна маўчаньня падчас цырымоніі ў Парку міру ў Нагасакі, 9 жніўня 2021 году
Архіўнае фота. Хвіліна маўчаньня падчас цырымоніі ў Парку міру ў Нагасакі, 9 жніўня 2021 году

Японскі горад Нагасакі ня будзе запрашаць прадстаўнікоў Беларусі і Расеі на штогадовую цырымонію з нагоды гадавіны атамнай бамбардзіроўкі горада ў 1945 годзе ў сувязі з уварваньнем расейскіх войскаў ва Ўкраіну, паведамляе NHK.

Мэр Нагасакі Таўэ Томіхіса паведаміў, што горад ня будзе дасылаць запрашэньні на цырымонію амбасадарам Беларусі і Расеі. Па словах Таўэ, нягледзячы на тое, што ён хоча, каб амбасадары зразумелі, што атамнае бамбаваньне зрабіла з Нагасакі, ён ня можа запрасіць іх, паколькі іх прысутнасьць можа сарваць цырымонію, якая пройдзе 9 жніўня ў гарадзкім парку Міра.

Да пандэміі каранавірусу ў цырымоніі бралі ўдзел каля 4 тысяч чалавек, уключаючы тых, хто выжыў пасьля атамнага бамбаваньня, іх сваякоў і замежных амбасадараў. За апошнія два гады колькасьць удзельнікаў скарацілася да прыблізна 500 чалавек, аднак мэр Нагасакі адзначыў, што сёлета колькасьць удзельнікаў будзе павялічаная да прыкладна 1700 чалавек.

Раней амбасадара Беларусі ў Токіё не запрасілі на цырымонію, прысьвечаную 77-годзьдзю гадавіны атамнага бамбардаваньня японскага горада Хірасіма, якая пройдзе 6 жніўня.

Таксама раней беларускія і расейскія афіцыйныя дэлегацыі папрасілі не прыяжджаць на памятныя цырымоніі ў канцлягеры Эбэнзэе, Маўтгаўзэн і Бухэнвальд. Прычына — расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, якое падтрымалі ўлады Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG