Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінфін ЗША пайшло на крок, які набліжае Расею да дэфолту


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Міністэрства фінансаў ЗША ня будзе падаўжаць ліцэнзію, якая дазваляе Расеі рабіць выплаты для абслугоўваньня зьнешняга доўгу.

Ліцэнзія, як перадае агенцтва Reuters, будзе дзейнічаць толькі да 07:01 раніцы 25 сакавіка па менскім часе.

Наступная выплата па эўрабондах прызначаная на 27 траўня. Калі Расея ня зможа зрабіць выплаты, будзе абвешчаны дэфолт.

Расея да канца года па міжнародных аблігацыях павінна выплаціць амаль 2 мільярды даляраў.

Да гэтага часу Расеі ўдавалася ажыцьцявіць выплаты па міжнародных аблігацыях, нягледзячы на санкцыі Захаду праз канфлікт ва Ўкраіне і контрзахады з боку Масквы, якія ўскладнялі перамяшчэньне грошай празь межы.

У пятніцу Расія пасьпешна зрабіла аплату па дзьвюх міжнародных аблігацыях – адной выпуску ў эўра і ў адной у далярах – за тыдзень да тэрміну пагашэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG