Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў партнэраў паскорыць пастаўкі зброі

Кіраўнік МЗС Украіны Дзьмітро Кулеба
Кіраўнік МЗС Украіны Дзьмітро Кулеба

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба 24 траўня заклікаў партнэраў Украіны паскорыць пастаўкі зброі ў яго краіну.

Свой заклік Дзьмітро Кулеба зрабіў у Twitter.

«Пакуль рана рабіць выснову, што Ўкраіна ўжо мае ўсё неабходнае ўзбраеньне. Наступ расейскіх войскаў на Данбасе — гэта бязьлітасная бітва, самая буйная ў Эўропе з часоў Другой сусьветнай вайны. Я заклікаю партнэраў паскорыць пастаўкі зброі і боепрыпасаў», — напісаў ён.

Паводле слоў міністра замежных спраў Украіны, асабліва неабходны рэактыўныя сыстэмы залпавага агню, артылерыя далёкага дзеяньня і бронетранспартэры.

Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі нагадаў, што Ўкраіне «патрэбна сучаснае супрацьракетнае ўзбраеньне, сучасная баявая авіяцыя».

Каля 20 краін прапанавалі Ўкраіне новыя пакеты вайсковай дапамогі ў барацьбе з расейскімі агрэсарамі, заявіў міністар абароны ЗША Лойд Остын 23 траўня на прэс-канфэрэнцыі пасьля пасяджэньня ўкраінскай кантактнай групы ў пытаньнях абароны з амаль 40 краін і арганізацый.

​
XS
SM
MD
LG