Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўніца МЗС Аўстрыі, якая танчыла з Пуціным, выйшла з рады дырэктараў «Роснефти»


Экс-міністарка замежных справаў Аўстрыі Карын Кнайсьль танцуе з Уладзімірам Пуціным на сваім вясельлі, Аўстрыя. 18 жніўня 2018
Экс-міністарка замежных справаў Аўстрыі Карын Кнайсьль танцуе з Уладзімірам Пуціным на сваім вясельлі, Аўстрыя. 18 жніўня 2018

Заява былой кіраўніцы МЗС Аўстрыі Карын Кнайсьль аб адстаўцы з пасады сябра рады набыла моц 20 траўня, гаворыцца на сайце кампаніі.

«Кампанія дзякуе Карын Кнайсьль за сумесную працу на працягу апошніх дзесяці месяцаў», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні «Роснефти». Былая аўстрыйская чыноўніца адмовілася таксама ад працягу сваіх паўнамоцтваў на другі тэрмін.

Карын Кнайсьль увайшла ў склад савета дырэктароў «Роснефти» ў чэрвені 2021 году. Яна займала пасаду міністра замежных спраў Аўстрыі са сьнежня 2017-га па чэрвень 2019-га. У жніўні 2017 сусьветныя СМІ згадалі пра Кнайсьль з нагоды яе танца з Уладзімірам Пуціным. Расейскі прэзыдэнт быў госьцем на вясельлі міністаркі зь бізнэсоўцам Вольфгангам Майлінгерам.

Раней, пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, раду дырэктараў «Роснефти» пакінулі экс-канцлер ФРГ Герхард Шродэр і выканаўчы дырэктар Nord Stream 2 AG Матыяс Варніг.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG