«Нахабнасьць таго, што мы пабачылі, ніхто не разумеў да канца», — Зяленскі пра ўварваньне ва Ўкраіну зь Беларусі

Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Уінтэрвію каналу «Україна 24» з нагоды трох гадоў прэзыдэнцтва 21 траўня Ўладзімір Зяленскі, сярод іншага, закрануў пытаньне ўварваньня ва Ўкраіну з боку Беларусі.

«Мы жылі ў чаканьні вайны...Мы разумелі што адбываецца падрыхтоўка, тая ці іншыя, але абсяг, ці аб’ём, ці нахабнасьць таго, вынік чаго мы пабачылі з вамі, ніхто не разумеў да канца. Адна справа, калі ты разумееш, што з боку Беларусі, напэўна, пойдуць танкі, а іншая справа, што пачынаецца, што Расея пойдзе скрозь Беларусь на цябе, і іншая справа — калі зь Беларусі канкрэтна ляцяць ракеты. Такая розьніца, яна здаецца невялікай... што нас папярэджвалі, былі мэсэджы, што з таго боку можа пачацца тэхнікаю наступ. Але розьніца вялікая.

Ты ваюеш з кім? Ты ваюеш з тымі сіламі, якія на тэрыторыі Беларусі, якія праходзяць скрозь Беларусь і ідуць ва Украіну, або ты ваюеш з дзьвюма краінамі. Д’ябал у дэталях. Таму ніхто да канца ня ведаў, што адбываецца. Якія б выведкі нам ці вам што не казалі — дэталі ніхто да канца ня ведаў», — сказаў Зяленскі.

​
XS
SM
MD
LG