У Гішпаніі беларуская апазыцыйная лідэрка сустрэнецца з каралевай Летысіяй, прэзыдэнтам ураду Пэдра Санчэсам, прэзыдэнткай дзяржаўнай рады Марыяй Тэрэсай Фэрнандэс дэ ля Вэга, міністрам замежных спраў Хасэ Мануэлем Альбарэсам, прэзыдэнтам Сэнату Андэрам Хілем, прэзыдэнтам Кангрэсу Мэрычэль Батэт, міністрам культуры Мікелем Ісэта, сакратаром у замежнай палітыцы Гішпанскай сацыялістычнай рабочай партыі (Partido Socialista Obrero Español, PSOE) Ханай Джалюль, прэзыдэнтам гішпанскай народнай партыі Альбэрта Нуньнесам Фэйхо, паслом Гішпаніі ў Рэспубліцы Літва Хасэ Марыя Роблесам Фрага, экс-прэм’ер-міністрам Гішпаніі Фэліпэ Гансалесам.
На ўсіх сустрэчах Сьвятлана Ціханоўская плянуе расказваць пра тое, што беларускі народ змагаецца разам з Украінай супраць двух рэжымаў — Пуціна і Лукашэнкі, каб заручыцца падтрымкай Гішпаніі на міжнародным узроўні беларускага народу ў яго барацьбе за свабоду і незалежнасьць, паведамляе прэс-служба палітыка.
Таксама Ціханоўская возьме ўдзел у слуханьнях камітэту замежных спраў Кангрэсу, у канфэрэнцыі аб жаночым лідэрстве, у дыскусіі, арганізаванай Мадрыдзкім клюбам, у Круглым стале ў Элькана (The Elcano Royal Institute).
Сустрэча зь беларускай дыяспарай пройдзе 17 траўня з 19:00 да 20:00 у парку Рэціра ў Мадрыдзе (Park Retiro Plaza Galicia).