Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Браць прыклад з Эўразьвязу». Што казалі Лукашэнка і Пуцін на саміце АДКБ


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон падчас саміту АДКБ у Маскве 16 траўня 2022 г.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон падчас саміту АДКБ у Маскве 16 траўня 2022 г.

У Маскве 16 траўня адбываецца саміт краін Дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Вось некаторыя выказваньні кіраўнікоў Беларусі і Расеі падчас саміту.

Аляксандар Лукашэнка:

  • Захад праводзіць супраць Беларусі і Расеі поўнамаштабную гібрыдную агрэсію;
  • У кантэксьце апошніх падзей АДКБ не дэманструе былога адзінства, як у часе студзеньскіх беспарадкаў у Казахстане;
  • З маўклівай згоды нашых партнэраў па АДКБ Беларусь і Расея шальмуюцца і выключаюцца зь міжнародных арганізацый. Так, аказваецца ціск, але менавіта для такіх сытуацый існуе ўзаемная падтрымка;
  • Калі б адразу выступілі адзіным фронтам — не было б пякельных санкцый. Паглядзіце, як маналітна галасуе і дзейнічае ЭЗ, наколькі ў іх моцная ўнутрыблёкавая дысцыпліна. Тут зь іх трэба браць прыклад;
  • Без найхутчэйшага згуртаваньня нашых краін, без умацаваньня палітычных, эканамічных, ваенных сувязяў — нас заўтра можа ня быць.

Уладзімір Пуцін

  • На восень заплянаваная цэлая сэрыя сумесных вайсковых вучэньняў АДКБ, іх колькасьць будзе пашырацца;
  • Ва Украіне даўно заплюшчваюць вочы на разгул нацызму. Захад заплюшчвае на гэта вочы, там усплёск ашалелай русафобіі;
  • У Расеі няма праблем зь Фінляндыяй і Швэцыяй, іх магчымае ўступленьне ў NATO не стварае пагроз для краіны. Але пашырэньне вайсковай інфраструктуры на тэрыторыях, якія ўвойдуць у NATO, выкліча рэакцыю ў адказ.

Афіцыйна АДКБ утварылася ў 2002 годзе замест ранейшай Дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Расшыфроўваецца абрэвіятура як Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы. У розныя гады яе склад зьмяняўся, цяпер у АДКБ уваходзяць Расея, Беларусь, Армэнія, Казахстан, Таджыкістан і Кіргізстан.

Азэрбайджан, Грузія і Ўзбэкістан, якія ўваходзілі ў Дамову аб калектыўнай бясьпецы з часу яе стварэньня ў 1992 годзе, пазьней адмовіліся ад сяброўства. Некаторыя былыя рэспублікі СССР, такія як Украіна альбо Малдова, увогуле ніколі не ўваходзілі ў яе.

АДКБ, як і NATO, мае пасаду кіраўніка — генэральнага сакратара. З канца 2020 году яе займае ўраджэнец Украіны і грамадзянін Беларусі Станіслаў Зась, які ў 2015–2020 гадах кіраваў Саветам бясьпекі Беларусі.

Акрамя дзяржаў-удзельніц, АДКБ мае таксама дзьве краіны-назіральніцы – Афганістан і Сэрбію.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG