NATO праводзіць нефармальную сустрэчу ў Бэрліне для абмеркаваньня сытуацыі ва Ўкраіне і новай стратэгіі Альянсу

абноўлена
Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

Сустракацца ў нямецкай сталіцы будуць міністры замежных спраў краін Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен прыбыў у Бэрлін на сустрэчу міністраў замежных спраў краін NATO. Асноўнай тэмай абмеркаваньня будзе вайна Расеі ва Ўкраіне. Пра гэта ў Twitter паведаміў сам Блінкен.

«Я прыехаў у Бэрлін, каб абмеркаваць наш саюз і дзеяньні па пераадоленьні нічым не справакаванай агрэсіі Расеі супраць Украіны», — напісаў Энтані Блінкен.

Усё бліжэй да ўступленьня NATO Фінляндыя і Швэцыя, якія зьмянілі свой курс на нэўтралітэт праз агрэсію Расеі супраць Украіны.

Місія Злучаных Штатаў пры Альянсе, паведаміла пра тое, што на сустрэчы абмяркоўваюць новую стратэгію, выкліканую вайной, што разьвязала Расея.

Напярэдадні міністры замежных справаў краінаў «Вялікай сямёркі» (G7) па выніках сустрэчы 14 траўня выступілі з заявай, у якой заклікалі Беларусь адмовіцца ад падтрымкі Расеі ў вайне супраць Украіны.

Краіны G7 «непахісныя ў салідарнасьці і падтрымцы Ўкраіны, якая абараняецца ад неабгрунтаванай, беспадстаўнай і незаконнай агрэсіўнай вайны Расеі, дзе Беларусь выступае саўдзельнікам».

​
XS
SM
MD
LG