Кіраўнік Пэнтагону правёў перамовы зь міністрам абароны Расеі

Лойд Остын і Сяргей Шайгу
Лойд Остын і Сяргей Шайгу

Міністар абароны ЗША Лойд Остын упершыню з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну правёў тэлефонную размову зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу, паведамляе Reuters.

«Остын заклікаў да неадкладнага спыненьня агню ва Ўкраіне і падкрэсьліў важнасьць падтрыманьня ліній сувязі», — гаворыцца ў заяве Пэнтагону па выніках перамоваў.

У паведамленьні Мінабароны Расеі гаворыцца, што размова адбылася «з ініцыятывы амэрыканскага боку».

«Абмеркаваны актуальныя пытаньні міжнароднай бясьпекі, у тым ліку сытуацыя ва Ўкраіне», — заявілі ў ведамстве.

​
XS
SM
MD
LG