«У мяне памерлі два сабакі, бабуля Галя і любімы горад»: фатограф апублікаваў дзёньнік 8-гадовага хлопчыка з Марыюпалю

Марыюпаль, завод «Азоўсталь»
Марыюпаль, завод «Азоўсталь»

Марыюпальскі фатограф Яўген Сасноўскі апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старонкі зь дзёньніка васьмігадовага хлопчыка з Марыюпалю, які той вёў падчас аблогі гораду.

На першай старонцы напісаны загаловак «Вайна», пад ім хлопчык расказвае пра гібель дзядулі і бабулі, сабак, раненьні маці, сястры і сваё.

«Я добра паспаў, прачнуўся, усьміхнуўся, устаў і пачытаў да 25 ст. Яшчэ ў мяне памёр дзядуля, у мяне рана на сьпіне, выдрана скура, сястры раненьне галавы, маме выдрана мяса на руцэ і дзірка ў назе», — піша дзіця.

На адной са старонак ён піша, што ў яго хутка дзень народзінаў, суправаджаючы радкі малюнкам зь сям’ёй, тортам і сьвечкай. Аднак ужо на наступнай старонцы — малюнкі памерлых людзей, салдат з аўтаматамі, танкаў і падпаленых дамоў. Пра родны горад Марыюпаль хлопчык піша, што ён таксама «памёр» за час вайны:

«Я прачнуўся. Як учора ўсьміхнуўся і г.д. Бабуля пайшла па ваду, вярнулася. Дарэчы, у мяне хутка дзень народзінаў. І ў мяне памерлі два сабакі, і бабуля Галя, і любімы горад Марыюпаль за гэты час», — апісаў свой дзень Ягор.

Цяпер лёс дзіцяці і яго сямʼі невядомы.

3 траўня расейскія вайскоўцы пачалі штурм паўразбураных карпусоў заводу «Азоўсталь», дзе хаваюцца абаронцы Марыюпаля і сотні мірных жыхароў — нягледзячы на тое, што прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін раней назваў немэтазгодным штурм «Азоўсталі» і загадаў адмяніць яго.

Аблога Марыюпалю доўжыцца ўжо два месяцы. Мэр гораду Вадзім Бойчанка паведамляў, што за гэты час загінулі больш за 10 тысяч мірных жыхароў, аднак гэтыя лічбы пакуль не канчатковыя.

Марыюпаль: да і пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. ФОТА

Цэнтральны вакзал Марыюпалю, сфатаграфаваны ў 2013 годзе.
1/18 Цэнтральны вакзал Марыюпалю, сфатаграфаваны ў 2013 годзе.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Чыгуначны вакзал Марыюпалю ў красавіку 2022 году.

Станцыя знаходзіцца ўсяго за кілямэтар ад заводу «Азоўсталь», які дагэтуль знаходзіцца пад пастаянным расейскім абстрэлам і бамбаваньнямі.
2/18 Чыгуначны вакзал Марыюпалю ў красавіку 2022 году.

Станцыя знаходзіцца ўсяго за кілямэтар ад заводу «Азоўсталь», які дагэтуль знаходзіцца пад пастаянным расейскім абстрэлам і бамбаваньнямі.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Данецкі абласны драматычны тэатар у цэнтры Марыюпалю, сфатаграфаваны ў траўні 2021 году.
3/18 Данецкі абласны драматычны тэатар у цэнтры Марыюпалю, сфатаграфаваны ў траўні 2021 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Марыюпальскі тэатар у красавіку 2022 году пасьля двух расейскіх бамбаваньняў, якія разбурылі гістарычны будынак. У будынку загінулі людзі, якія хаваліся ўнутры.
4/18 Марыюпальскі тэатар у красавіку 2022 году пасьля двух расейскіх бамбаваньняў, якія разбурылі гістарычны будынак. У будынку загінулі людзі, якія хаваліся ўнутры.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Фота гандлёвага цэнтру на захадзе Марыюпалю, бяз даты.
5/18 Фота гандлёвага цэнтру на захадзе Марыюпалю, бяз даты.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Гандлёвы цэнтар, сфатаграфаваны ў красавіку 2022 году.
6/18 Гандлёвы цэнтар, сфатаграфаваны ў красавіку 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Мячэць Султана Сулеймана ў Марыюпалі і Ісламскі культурны цэнтар, фота 2009 году.
7/18 Мячэць Султана Сулеймана ў Марыюпалі і Ісламскі культурны цэнтар, фота 2009 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Прарасейскі баявік праходзіць міма мячэці, пашкоджанай падчас баёў у красавіку 2022 году.
8/18 Прарасейскі баявік праходзіць міма мячэці, пашкоджанай падчас баёў у красавіку 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Украінскі патрульны катэр прычаліў у порце Марыюпаль. Да пачатку маштабнага ўварваньня засталося два тыдні.
9/18 Украінскі патрульны катэр прычаліў у порце Марыюпаль. Да пачатку маштабнага ўварваньня засталося два тыдні.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Зьнішчаны ўкраінскі карабель у марыюпальскім порце, красавік 2022 году.
10/18 Зьнішчаны ўкраінскі карабель у марыюпальскім порце, красавік 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Марыюпальцы прагульваюцца перад Данецкім абласным драматычным тэатрам падчас фестывалю ў рамках Дзён Францыі ва Ўкраіне ў 2019 годзе.
11/18 Марыюпальцы прагульваюцца перад Данецкім абласным драматычным тэатрам падчас фестывалю ў рамках Дзён Францыі ва Ўкраіне ў 2019 годзе.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Пажылая жанчына праходзіць міма разбуранага тэатру і бронемашыны расейскіх акупацыйных войскаў у красавіку 2022 году.
12/18 Пажылая жанчына праходзіць міма разбуранага тэатру і бронемашыны расейскіх акупацыйных войскаў у красавіку 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Жанчына выходзіць з падземнага пераходу на скрыжаваньні ў цэнтры Марыюпалю. Фота зроблена ў 2019 годзе.
13/18 Жанчына выходзіць з падземнага пераходу на скрыжаваньні ў цэнтры Марыюпалю. Фота зроблена ў 2019 годзе.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Від з вышыні птушыга палёту на скрыжаваньне дарог і тую самую вежу ў красавіку 2022 году.
14/18 Від з вышыні птушыга палёту на скрыжаваньне дарог і тую самую вежу ў красавіку 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Цягнікі на чыгуначных каляінах, якія праходзяць па ўзьбярэжжы каля станцыі Марыюпаль. Здымак да ўварваньня.

На заднім плане – завод «Азоўсталь»
15/18 Цягнікі на чыгуначных каляінах, якія праходзяць па ўзьбярэжжы каля станцыі Марыюпаль. Здымак да ўварваньня.

На заднім плане – завод «Азоўсталь»
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Спаленыя цягнікі на той самай прыбярэжнай чыгунцы, сфатаграфаваныя пасьля пачатку маштабнага расейскага ўварваньня ў 2022 годзе.

16/18 Спаленыя цягнікі на той самай прыбярэжнай чыгунцы, сфатаграфаваныя пасьля пачатку маштабнага расейскага ўварваньня ў 2022 годзе.

Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Адзін з двух гістарычных «шпілепадобных дамоў» у цэнтры Марыюпалю, сфатаграфаваны ў траўні 2021 году.
17/18 Адзін з двух гістарычных «шпілепадобных дамоў» у цэнтры Марыюпалю, сфатаграфаваны ў траўні 2021 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Расейскія войскі выгружаюць бранятэхніку каля вежы-шпіля ў красавіку 2022 году.
18/18 Расейскія войскі выгружаюць бранятэхніку каля вежы-шпіля ў красавіку 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

XS
SM
MD
LG