Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне расказалі пра лягер пад Уладзівастокам для 300 прымусова вывезеных марыюпальцаў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дарадца марыюпальскага мэра Пятро Андрушчанка заявіў аб стварэньні непадалёк ад расейскага гораду Ўладзівасток лягера для 300 прымусова вывезеных з Марыюпалю грамадзян Украіны.

«Людзей пасялілі ў сяле Ўрангеля ў нечым сярэднім між гатэлем і інтэрнатам. Грошай не выдаюць, таму магчымасьці выйсьці на сувязь банальна няма. Рэчамі не забясьпечваюць. Кормяць тры разы, пра якасьць размовы няма», — напісаў Пятро Андрушчанка ў сваім тэлеграм-канале.

Пятро Андрушчанка таксама апублікаваў спадарожнікавы фатаздымак зь меркаваным лягерам для ўкраінцаў.

Паводле яго, у грамадзян няма дакумэнтаў, ідзе працэдура афармленьня.

«Абяцаюць праз два тыдні закончыць бюракратычныя працэдуры і правесьці далейшае перасяленьне ў іншыя месцы. Наконт працы — выключна з прапанаванага. Нізкакваліфікаваная і нізкааплатная праца. Фармальна расейцы гавораць пра магчымасьць потым у любы час адмовіцца ад статусу „ўкрыцьцё ад вайны“, але даверу няма. Фактычна нашых людзей зь цёплага Прыазоўя вывезьлі за 9,6 тысячы кілямэтраў, дзе самы цёплы месяц жнівень з тэмпэратурай +21. Навошта? Няма слоў», — дадаў дарадца марыюпальскага мэра Пятро Андрушчанка.

Марыюпаль: да і пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. ФОТА

Цэнтральны вакзал Марыюпалю, сфатаграфаваны ў 2013 годзе.
1/18 Цэнтральны вакзал Марыюпалю, сфатаграфаваны ў 2013 годзе.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Чыгуначны вакзал Марыюпалю ў красавіку 2022 году.

Станцыя знаходзіцца ўсяго за кілямэтар ад заводу «Азоўсталь», які дагэтуль знаходзіцца пад пастаянным расейскім абстрэлам і бамбаваньнямі.
2/18 Чыгуначны вакзал Марыюпалю ў красавіку 2022 году.

Станцыя знаходзіцца ўсяго за кілямэтар ад заводу «Азоўсталь», які дагэтуль знаходзіцца пад пастаянным расейскім абстрэлам і бамбаваньнямі.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Данецкі абласны драматычны тэатар у цэнтры Марыюпалю, сфатаграфаваны ў траўні 2021 году.
3/18 Данецкі абласны драматычны тэатар у цэнтры Марыюпалю, сфатаграфаваны ў траўні 2021 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Марыюпальскі тэатар у красавіку 2022 году пасьля двух расейскіх бамбаваньняў, якія разбурылі гістарычны будынак. У будынку загінулі людзі, якія хаваліся ўнутры.
4/18 Марыюпальскі тэатар у красавіку 2022 году пасьля двух расейскіх бамбаваньняў, якія разбурылі гістарычны будынак. У будынку загінулі людзі, якія хаваліся ўнутры.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Фота гандлёвага цэнтру на захадзе Марыюпалю, бяз даты.
5/18 Фота гандлёвага цэнтру на захадзе Марыюпалю, бяз даты.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Гандлёвы цэнтар, сфатаграфаваны ў красавіку 2022 году.
6/18 Гандлёвы цэнтар, сфатаграфаваны ў красавіку 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Мячэць Султана Сулеймана ў Марыюпалі і Ісламскі культурны цэнтар, фота 2009 году.
7/18 Мячэць Султана Сулеймана ў Марыюпалі і Ісламскі культурны цэнтар, фота 2009 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Прарасейскі баявік праходзіць міма мячэці, пашкоджанай падчас баёў у красавіку 2022 году.
8/18 Прарасейскі баявік праходзіць міма мячэці, пашкоджанай падчас баёў у красавіку 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Украінскі патрульны катэр прычаліў у порце Марыюпаль. Да пачатку маштабнага ўварваньня засталося два тыдні.
9/18 Украінскі патрульны катэр прычаліў у порце Марыюпаль. Да пачатку маштабнага ўварваньня засталося два тыдні.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Зьнішчаны ўкраінскі карабель у марыюпальскім порце, красавік 2022 году.
10/18 Зьнішчаны ўкраінскі карабель у марыюпальскім порце, красавік 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Марыюпальцы прагульваюцца перад Данецкім абласным драматычным тэатрам падчас фестывалю ў рамках Дзён Францыі ва Ўкраіне ў 2019 годзе.
11/18 Марыюпальцы прагульваюцца перад Данецкім абласным драматычным тэатрам падчас фестывалю ў рамках Дзён Францыі ва Ўкраіне ў 2019 годзе.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Пажылая жанчына праходзіць міма разбуранага тэатру і бронемашыны расейскіх акупацыйных войскаў у красавіку 2022 году.
12/18 Пажылая жанчына праходзіць міма разбуранага тэатру і бронемашыны расейскіх акупацыйных войскаў у красавіку 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Жанчына выходзіць з падземнага пераходу на скрыжаваньні ў цэнтры Марыюпалю. Фота зроблена ў 2019 годзе.
13/18 Жанчына выходзіць з падземнага пераходу на скрыжаваньні ў цэнтры Марыюпалю. Фота зроблена ў 2019 годзе.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Від з вышыні птушыга палёту на скрыжаваньне дарог і тую самую вежу ў красавіку 2022 году.
14/18 Від з вышыні птушыга палёту на скрыжаваньне дарог і тую самую вежу ў красавіку 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Цягнікі на чыгуначных каляінах, якія праходзяць па ўзьбярэжжы каля станцыі Марыюпаль. Здымак да ўварваньня.

На заднім плане – завод «Азоўсталь»
15/18 Цягнікі на чыгуначных каляінах, якія праходзяць па ўзьбярэжжы каля станцыі Марыюпаль. Здымак да ўварваньня.

На заднім плане – завод «Азоўсталь»
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Спаленыя цягнікі на той самай прыбярэжнай чыгунцы, сфатаграфаваныя пасьля пачатку маштабнага расейскага ўварваньня ў 2022 годзе.

16/18 Спаленыя цягнікі на той самай прыбярэжнай чыгунцы, сфатаграфаваныя пасьля пачатку маштабнага расейскага ўварваньня ў 2022 годзе.

Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Адзін з двух гістарычных «шпілепадобных дамоў» у цэнтры Марыюпалю, сфатаграфаваны ў траўні 2021 году.
17/18 Адзін з двух гістарычных «шпілепадобных дамоў» у цэнтры Марыюпалю, сфатаграфаваны ў траўні 2021 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Расейскія войскі выгружаюць бранятэхніку каля вежы-шпіля ў красавіку 2022 году.
18/18 Расейскія войскі выгружаюць бранятэхніку каля вежы-шпіля ў красавіку 2022 году.
Фота тых самых месцаў у Марыюпалі да і падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу

XS
SM
MD
LG