Фінская кампанія разарвала кантракт з «Росатомом» на будаўніцтва АЭС

АЭС «Ханхіківі-1», эскіз
АЭС «Ханхіківі-1», эскіз

Асноўнай прычынай разрыву кантракту стала вайна, пачатая Расеяй супраць Украіны.

Фінская кампанія Fennovoima скасавала кантракт з RAOS Project на будаўніцтва АЭС «Ханхіківі-1». Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі.

RAOS Project — даччынае прадпрыемства кампаніі «Русатом Энерго Интернешнл», якая ўваходзіць у склад расейскай дзяржкарпарацыі «Росатом». Яно было створана якраз для рэалізацыі праекту АЭС «Ханхіківі-1».

У якасьці прычын такога рашэньня называюцца затрымкі з пастаўкамі, а таксама павелічэньне рызык для праекту ў сувязі з пачаткам вайны Расеі супраць Украіны. RAOS Project пры гэтым ня здолеў зьнізіць ніводную з рызык. Спыняюцца ўсе работы ў праектаваньні станцыі і атрыманьні ліцэнзій, зьвязаных зь яе будаўніцтвам, а таксама работы непасрэдна на пляцоўцы.

«Ханхіківі-1» — праект АЭС у Фінляндыі з рэактарам ВВЭР-1200 (аналягічны таму, што выкарыстоўваецца ў БелАЭС). Чакалася, што ліцэнзія на будаўніцтва станцыі будзе атрымана сёлета, а ў 2023 годзе пачнуцца актыўныя будаўнічыя работы. Станцыю меркавалася ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2029 годзе.

​
XS
SM
MD
LG