Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Будапэшт забыўся на 1956 год, калі СССР зрабіў зь ім так, як цяпер Расея з Украінай

Вугорцы са стралковай зброяй сабраліся каля кінатэатра Corwin у Будапэшце, каб супрацьстаяць савецкаму ўмяшаньню. 5 лістапада 1956
Вугорцы са стралковай зброяй сабраліся каля кінатэатра Corwin у Будапэшце, каб супрацьстаяць савецкаму ўмяшаньню. 5 лістапада 1956

Адным з парадоксаў сусьветнай барацьбы з расейскім нэакаляніялізмам зьяўляецца пазыцыя Будапэшта, які нібыта павінен быць на перадавой супраць маскоўскай экспансіі побач з Варшавай, Прагай і Браціславай, піша ўкраінскі пісьменьнік і журналіст Аляксандар Гаўрош.

Аднак мы назіраем супрацьлеглае: Вугоршчына разам з Сэрбіяй застаюцца апошнімі сябрамі Пуціна ў Эўропе. І гэта дзіўна, таму што на працягу ўсёй гісторыі вугорцы традыцыйна былі апанэнтамі Расеі, пачынаючы з задушэньня нацыянальна-вызваленчай вайны 1848-1849 гадоў царскімі войскамі. Але найбольш памятны для цяперашніх пакаленьняў вугорцаў гераічны час супраціву 1956 году, які цяперашняя ўлада ўзьвяла ў ранг сакральнасьці.

Вугорцы вельмі ганарацца гэтай слаўнай старонкай сваёй нядаўняй гісторыі. Ня дзіва, бо гэта было першае паўстаньне ў сацыялістычным лягеры супраць панаваньня Масквы. Далей выбухнула Праская вясна 1968-га, польская «Салідарнасьць» 1980-га, распад СССР у пачатку 1990-х. Але нідзе не было такога ўпартага і крывавага супраціву Маскве, як у 1956 годзе ў Будапэшце.

Будапэшт. Спаленая савецкая ваенная тэхніка падчас Вугорскай рэвалюцыі і супраціву спробе Савецкага Саюзу задушыць паўстаньне. Фота зроблена ў пэрыяд з 23 кастрычніка па 4 лістапада 1956
Будапэшт. Спаленая савецкая ваенная тэхніка падчас Вугорскай рэвалюцыі і супраціву спробе Савецкага Саюзу задушыць паўстаньне. Фота зроблена ў пэрыяд з 23 кастрычніка па 4 лістапада 1956

Чаму ж тады вугорцы не жадаюць зразумець украінцаў, якія апынуліся ў падобнай сытуацыі ці нават значна горшай, бо абараняюцца супраць усёй ваеннай моцы найбуйнейшай краіны сьвету, уключаючы караблі, крылатыя ракеты і шантаж хімічнай і ядзернай зброяй?

«Як мага далей ад Масквы!» па-вугорску

Менавіта такім быў адзін з галоўных лёзунгаў антысавецкага паўстаньня ў Вугоршчыне.

Вугоршчына належала да некалькіх краін гітлераўскай кааліцыі, якія панесьлі найбольшыя страты і разбурэньні. Пасьля перамогі ў 1945 г. савецкія войскі не былі цалкам выведзеныя з Вугоршчыны, а заставаліся тут асобным корпусам, які налічваў 30 тысяч салдат, згодна з палажэньнямі Варшаўскай дамовы. Гэта давала магчымасьць кантраляваць палітычную сытуацыю ў краіне.

Камуністы, якія прайшлі сталінскую школу ў Маскве ў якасьці палітэмігрантаў 1920-1940-х гадоў, за кароткі час здолелі цалкам захапіць уладу, як гэта здарылася і ў суседніх краінах. У Вугоршчыне пачаліся нябачаныя рэпрэсіі, колькасьць ахвяр вылічалася сотнямі тысяч у невялікай краіне. Кожная трэцяя-чацьвёртая сям'я зазнала ўціск. Усё гэта і падрыхтавала настроі для паўстаньня 1956 году.

Пасьля сьмерці Сталіна, а асабліва пасьля разьвенчваньня культу крамлёўскага дыктатара на ХХ зьезьдзе КПСС у лютым 1956 году, вугорскае грамадзтва прачнулася. Яно мела свайго лідэра ў вярхах краіны, які быў апанэнтам мясцовых сталіністаў. Імрэ Надзь, які пасьпеў пабываць нават прэмʼер-міністрам краіны ў 1953–1955 гадах, быў зьняты з пасады за небясьпечны лібэралізм.

Прэм'ер-міністар Вугоршчыны Імрэ Надзь прыбыў у парлямэнт, каб выступіць перад рэвалюцыйным натоўпам, які запоўніў цэнтральную плошчу Будапэшта. Вечар 23 кастрычніка 1956
Прэм'ер-міністар Вугоршчыны Імрэ Надзь прыбыў у парлямэнт, каб выступіць перад рэвалюцыйным натоўпам, які запоўніў цэнтральную плошчу Будапэшта. Вечар 23 кастрычніка 1956

Калі 23 кастрычніка 1956 году шматтысячная дэманстрацыя ў Будапэшце зрынула васьмімэтровую статую Сталіна, сярод 14 патрабаваньняў пратэстантаў было і вяртаньне Надзя на сваю пасаду. Бачачы, што мірны пратэст перарастае ва ўзброенае паўстаньне і пачынае імгненна разгарацца па ўсёй краіне, спалоханыя ўлады згаджаюцца аддаць пасаду прэмʼер-міністру апальнаму палітыку, каб спыніць некіраваную стыхію.

Аднак гэта не атрымліваецца і ў Надзя, бо ўзброены народ было ўжо не ўтаймаваць. У Будапэшце запанавала вуліца, якая стала ствараць сваю паралельную ўладу. Партыйныя вугорскія вярхі ў такой сытуацыі сталі прасіць Маскву, каб савецкія войскі не адседжваліся ў гарнізонах, а ўмяшаліся ў сытуацыю. Іх голас быў пачуты: у Вугоршчыну праз Закарпацьце ўвайшлі некалькі дывізіяў, якія далучыліся да мясцовага асобнага корпусу.

Будапэшт. 1956 год
Будапэшт. 1956 год

Аднак у Будапэшце іх чакалі ня кветкі, а жорсткі супраціў, хоць войскі СССР і занялі ключавыя абʼекты сталіцы.

У такой двухсэнсоўнай сытуацыі Імрэ Надзь нечакана становіцца на пазыцыю паўстанцаў і просіць Маскву вывесьці войскі са сталіцы, каб супакоіць людзей. Пасьля цяжкіх кансультацыяў Крэмль згаджаецца, не жадаючы новага абвастрэньня. І, хоць танкі адышлі ўсяго на 25-30 кілямэтраў, вэнгры, усьвядоміўшы пагрозу такога «вызваленьня», запатрабавалі поўнага вываду савецкіх войскаў з краіны.

Любая рэвалюцыя ў пэўны момант пачынае разьвівацца па сваёй незваротнай лёгіцы, і Імрэ Надзю нічога не заставалася, як толькі пасьпяваць за ёй. Ён абʼявіў аб адмене аднапартыйнай сыстэмы і стварэньні кааліцыйнага ўраду з прадстаўнікоў партыяў, якія дзейнічалі адразу пасьля вайны. Спэцслужбы распускаліся. Абвясьцілі амністыю і адкрылі турмы. Дэмакратычныя зьмены абвяшчаліся ў эканоміцы. Краіна сыходзіла з рэек казарменнага сацыялізму.

І тут... СССР згадаў пра NATO

І тут ужо не магло не ўмяшацца савецкае кіраўніцтва. Амбасадар у Вугоршчыне Юры Андропаў (будучы кіраўнік КДБ, а затым і генсак КПСС) даклаў свайму начальству: «Калі савецкія войскі пакінуць Будапэшт, заўтра тут будуць ЗША і іхныя саюзьнікі».

«NATO хоча выкарыстаць тэрыторыю Вугоршчыны ў сваіх ваенных мэтах, што створыць пагрозу для СССР» – якой нязьменнай застаецца маскоўская рыторыка!

Крэмль дзейнічае па звыклай для нас схеме:

  • з вугорскіх былых сталіністаў, вывезеных у Маскву, фармуецца альтэрнатыўны самаабвешчаны ўрад (а ля Януковіч),
  • а вайскоўцы распрацоўваюць спэцапэрацыю «Віхура» (як цяпер «Вызваленьне Данбасу»).
  • Салдатам і афіцэрам патлумачылі, што яны ідуць ваяваць з вугорскімі фашыстамі. (Тут супадзеньне абсалютнае).
  • 4 лістапада ў існуючыя ў Вэнгрыі войскі былі ўведзены яшчэ дзьве цэлыя арміі. Такой навалай, якая налічвала больш за 60 тысяч асабовага складу і 1300 танкаў, распачаты штурм Будапэшту.

Ашаломлены Імрэ Надзь заяўляе аб выхадзе краіны з Варшаўскай дамовы і абвяшчае нэўтралітэт Вугоршчыны. Адразу зьвяртаецца ў ААН і да чатырох буйных краін аб забесьпячэньні нэўтралітэту Вугоршчыны. (Да чаго знаёмая тэма!).

У загадзе галоўнакамандуючага абʼяднанымі ўзброенымі сіламі краін Варшаўскай дамовы Конева адзначаецца:

«Задача савецкіх войскаў у тым, каб надаць братэрскую дапамогу вугорскаму народу… у разгроме контрарэвалюцыі і пагрозы адраджэньня фашызму».

Напярэдадні спэцапэрацыі савецкае камандаваньне запрасіла кіраўніцтва вугорскіх войскаў нібыта на размову аб вывадзе войскаў з тэрыторыі Вугоршчыны. І калі ў савецкую частку прыбылі міністар абароны, начальнік генэральнага штабу, начальнік апэратыўнага ўпраўленьня былі арыштаваныя. Вугорскае войска засталося абезгалоўленым.

Будапэшт, 1956
Будапэшт, 1956

«Братэрская дапамога і любоў»

Таму калі савецкія танкі ўварваліся ў Будапэшт, не было каму нават арганізаваць абарону, а колькасьць вугорскіх частак у сталіцы дасягала пяцідзесяці тысяч чалавек.

Большасьць гарнізонаў былі заблякаваныя і паздаваліся. Затое ўзброены народ бараніўся да апошняга, як мог. Баі працягваліся тыдзень і для задушэньня асобных ачагоў супраціву ўжывалася нават авіяцыя. Горад быў зноў разьбіты, як і ў 1945 годзе.

Савецкі танк, які быў спынены «кактэйлем Молатава». Будапэшт, 2 лістапада 1956
Савецкі танк, які быў спынены «кактэйлем Молатава». Будапэшт, 2 лістапада 1956
  • У часе паўстаньня 1956 году загінулі некалькі тысяч вэнграў і каля сяміста савецкіх салдат.
  • Дзьвесьце тысяч грамадзян Вугоршчыны ўцяклі праз аўстрыйскую мяжу ў эміграцыю.
  • Былі рэпрэсаваныя дзясяткі тысяч удзельнікаў тых падзей.
  • Больш за тысячу пакаралі сьмерцю.
  • Будучы прэзыдэнт Вугоршчыны Арпад Генц быў засуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне.
  • Імрэ Надзя, якому асабіста гарантаваў недатыкальнасьць новы правадыр Вугоршчыны Янаш Кадар, у 1958 годзе павесілі.

Будапэшт: 60 гадоў пасьля паўстаньня

Дэманстранты на танку перад будынкам парлямэнту Вугоршчыны. Студэнцкая дэманстрацыя вельмі хутка перарасла ў масавае паўстаньне супраць камуністычнага рэжыму краіны. Камуністы Вугоршчыны і сакрэтная паліцыя адзначаліся асаблівай жорсткасьцю нават паводле савецкіх мерак.
1/15 Дэманстранты на танку перад будынкам парлямэнту Вугоршчыны. Студэнцкая дэманстрацыя вельмі хутка перарасла ў масавае паўстаньне супраць камуністычнага рэжыму краіны. Камуністы Вугоршчыны і сакрэтная паліцыя адзначаліся асаблівай жорсткасьцю нават паводле савецкіх мерак.
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Целы людзей у цывільным каля будынку парлямэнту пасьля расстрэлу дэманстрантаў сіламі сакрэтнай паліцыі 25-га кастрычніка.
2/15 Целы людзей у цывільным каля будынку парлямэнту пасьля расстрэлу дэманстрантаў сіламі сакрэтнай паліцыі 25-га кастрычніка.
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Падбіты савецкі бронетранcпартэр у агні. Насельніцтва Вугоршчыны аказала адчайны супраціў савецкім войскам, выкарыстоўваючы бутэлькі з запальнай сумесьсю і стралковую зброю. Наносячы кропкавыя, раптоўныя ўдары, паўстанцы хутка забягалі ў вузкія завулкі гораду, куды савецкая бронетэхніка не была ў стане ўвайсьці.
3/15 Падбіты савецкі бронетранcпартэр у агні. Насельніцтва Вугоршчыны аказала адчайны супраціў савецкім войскам, выкарыстоўваючы бутэлькі з запальнай сумесьсю і стралковую зброю. Наносячы кропкавыя, раптоўныя ўдары, паўстанцы хутка забягалі ў вузкія завулкі гораду, куды савецкая бронетэхніка не была ў стане ўвайсьці.
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Шмат каго зброяй забясьпечыла вугорская армія, якая стала на бок паўстанцаў.
4/15 Шмат каго зброяй забясьпечыла вугорская армія, якая стала на бок паўстанцаў.
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Падбітая савецкая самаходная артылерыйская ўстаноўка непадалёк кінатэатру «Корвін», які стаў крэпасьцю паўстанцаў.
5/15 Падбітая савецкая самаходная артылерыйская ўстаноўка непадалёк кінатэатру «Корвін», які стаў крэпасьцю паўстанцаў.
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Супрацоўнік спэцслужбы (зьлева) перад расстрэлам, насупраць будынку гарадзкога камітэту Камуністычнай партыі ў Будапэшце. Пасьля штурму будынку (не відаць на здымку справа) паўстанцы расстралялі або зьбілі да сьмерці 23 афіцэраў ненавіснай імі спэцслужбы.
6/15 Супрацоўнік спэцслужбы (зьлева) перад расстрэлам, насупраць будынку гарадзкога камітэту Камуністычнай партыі ў Будапэшце. Пасьля штурму будынку (не відаць на здымку справа) паўстанцы расстралялі або зьбілі да сьмерці 23 афіцэраў ненавіснай імі спэцслужбы.
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Бюст савецкага кіраўніка Іосіфа Сталіна ляжыць на грудзях расстралянага афіцэра сакрэтнай паліцыі перад будынкам гарадзкога камітэту Камуністычнай партыі ў Будапэшце. Адзін са сьведкаў падзей успамінаў пазьней: «Уся наша назапашаная нянавісьць, гнеў ... нарэшце выплюхнуліся ... Да гэтага, як земляныя чарвякі, мы адчувалі сябе цалкам бездапаможнымі ... і вось, нарэшце, мы маглі б нешта рабіць». Аднак здымкі ажыцьцяўленьня народнай справядлівасьці, якія сталі даступнымі для сусьветнай прэсы, зьмянілі ўспрыманьне паўстаньня ў горшы бок.
7/15 Бюст савецкага кіраўніка Іосіфа Сталіна ляжыць на грудзях расстралянага афіцэра сакрэтнай паліцыі перад будынкам гарадзкога камітэту Камуністычнай партыі ў Будапэшце. Адзін са сьведкаў падзей успамінаў пазьней: «Уся наша назапашаная нянавісьць, гнеў ... нарэшце выплюхнуліся ... Да гэтага, як земляныя чарвякі, мы адчувалі сябе цалкам бездапаможнымі ... і вось, нарэшце, мы маглі б нешта рабіць». Аднак здымкі ажыцьцяўленьня народнай справядлівасьці, якія сталі даступнымі для сусьветнай прэсы, зьмянілі ўспрыманьне паўстаньня ў горшы бок.
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Пашкоджаныя будынкі каля кінатэатру «Корвін», дзе падчас крывавых сутычак загінула шмат людзей. Паўстаньне было канчаткова задушана пасьля ўводу савецкіх войскаў у Будапэшт 3-га лістапада. Паўстанцы ў Вугоршчыне не атрымалі ніякай дапамогі звонку, хоць яе прасілі. У ходзе апэрацыі савецкіх войскаў пад кодавай назвай «Віхор» загінулі больш за 2500 вугорскіх грамадзян.
8/15 Пашкоджаныя будынкі каля кінатэатру «Корвін», дзе падчас крывавых сутычак загінула шмат людзей. Паўстаньне было канчаткова задушана пасьля ўводу савецкіх войскаў у Будапэшт 3-га лістапада. Паўстанцы ў Вугоршчыне не атрымалі ніякай дапамогі звонку, хоць яе прасілі. У ходзе апэрацыі савецкіх войскаў пад кодавай назвай «Віхор» загінулі больш за 2500 вугорскіх грамадзян.
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Марш камуністычнай рабочай міліцыі ў Будапэшце. Рабочая міліцыя была створана Камуністычнай партыяй Вугоршчыны пасьля аднаўленьня ёю кантролю над краінай. Асноўная мэта міліцыі – не дапусьціць паўтарэньня паўстаньня. Пасьля гвалтоўнага аднаўленьня кіраваньня краінай стаўленікамі СССР, Вугоршчыне давялося чакаць яшчэ 33 гады да зьмены намінальнай незалежнасьці на рэальную.
9/15 Марш камуністычнай рабочай міліцыі ў Будапэшце. Рабочая міліцыя была створана Камуністычнай партыяй Вугоршчыны пасьля аднаўленьня ёю кантролю над краінай. Асноўная мэта міліцыі – не дапусьціць паўтарэньня паўстаньня. Пасьля гвалтоўнага аднаўленьня кіраваньня краінай стаўленікамі СССР, Вугоршчыне давялося чакаць яшчэ 33 гады да зьмены намінальнай незалежнасьці на рэальную.
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
10/15
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
11/15
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
12/15
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
13/15
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
14/15
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
15/15
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

На трыццаць доўгіх гадоў Вугоршчына патрапіла ў шчыльныя «братэрскія» абдымкі, дзе забаранялася любая згадка пра задушаную Крамлём Вугорскую рэвалюцыю годнасьці. Савецкія войскі з Вугоршчыны былі выведзеныя толькі ў 1992 годзе.

Таму, калі цяпер Орбан абдымаецца з Пуціным, які расьпінае Ўкраіну бязьлітаснымі полчышчамі оркаў, не адзін я бянтэжуся.

Прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Будапэшт, 28 жніўня 2017
Прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Будапэшт, 28 жніўня 2017

Адной з прычын паражэньня вугорскага паўстаньня была адсутнасьць дапамогі звонку. За незалежнасьць Вугоршчыны ад чужога ярма ніхто не заступіўся, хаця ААН і прыняла рэзалюцыю аб традыцыйнай «глыбокай занепакоенасьці».

Чаму вугорскае сэрца сёньня такое глухое да спагады? Няўжо Будапэшт забыўся пра ахвяры 1956-га?

Аляксандар Гаўрош — пісьменьнік, журналіст

Блог друкуецца зь нязначнымі скаротамі. Арыгінал можна прачытаць тут.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG