Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ПЭН палічыў, колькі беларусы адседзелі ў турме за бел-чырвона-белыя сымбалі

Нацыянальныя беларускія сьцягі. Вільня, 25 сакавіка 2022 г.
Нацыянальныя беларускія сьцягі. Вільня, 25 сакавіка 2022 г.

Вынікі маніторынгу пакараньняў за нацыянальную сымболіку за 2021 год: 2589 сутак.

У Беларусі ў 2021 годзе за выкарыстаньне бел-чырвона-белай сымболікі пакаралі 323 грамадзян і 3 арганізацыі.

Як паведамляе Беларускі ПЭН, сумарна ўсе пакараныя правялі за кратамі як мінімум 2589 сутак, што адпавядае сямі гадам, і аштрафаваныя на 53 000 эўра.

У прыватнасьці, гаворка ідзе аб выкарыстаньні бел-чырвона-белых сымбаляў і варыяцый белага і чырвонага колераў у адзеньні, малюнках, налепках і іншым.

Нацыянальны сьцяг Беларусі з 1991 да 1995 году быў дзяржаўным, пасьля прыходу да ўлады Лукашэнка замяніў яго на мадыфікаваны савецкі сымбаль, а за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі ў Беларусі караюць, асабліва жорстка пасьля масавых пратэстаў 2020 году.

XS
SM
MD
LG