У Францыі на ініцытыву беларуса арыштавалі вілу былога зяця Пуціна

Віла былога зяця Пуціна Кірыла Шамалава
Віла былога зяця Пуціна Кірыла Шамалава

У Біярыцы на поўдні Францыі арыштавалі вілу, якая належыць расейскаму бізнэсоўцу Кірылу Шамалаву, былому мужу меркаванай дачкі Ўладзіміра Пуціна Кацярыны Ціханавай.

Адрас дома зьявіўся ў рэестры францускага Мінфіна з замарожанай у рамках санкцый нерухомасьцю, піша «Медыязона».

Выданьне «Важныя гісторыі» пісала, што Шамалаў купіў яе ў 2012 годзе ў сям’і мільярдэра Генадзя Цімчанкі праз сваю фірму Alta Mira.

У сакавіку на гэтую вілу прабраўся беларускі праграміст Сяргей Савельеў, які раней перадаў праваабарончаму праекту Gulagu.net архіў відэа з катаваньнямі ў саратаўскай турэмнай лякарні. Ён з актывістам «жоўтых камізэлек» Пʼерам Афнэрам апублікаваў здымкі з будынка.

Выданьне Nice-Matin зазначае, што ўлады Францыі арыштавалі яшчэ дзьве вілы расейскіх бізнэсоўцаў. Яны знаходзяцца на Блакітным беразе.

Па дадзеных францускіх уладаў, з пачатку вайны ва Ўкраіне ў краіне было заблякавана 22,8 мільярда эўра з замежных актываў Банка Расеі, а таксама арыштавана каля трох дзясяткаў абʼектаў нерухомасьці, чатыры яхты, шэсьць верталётаў і тры творы мастацтва, якія належаць расейцам, што трапілі пад санкцыі.

​
XS
SM
MD
LG